Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
4 из 256
Рой знайшоў палку, i сава схапiла яе сваiмкрукаватым носам. Пасля ён рассунуў ствалы бярозкi i вызвалiў саву. Яна ўпала, i Рой адышоўся, баючыся, што сава зачэпiць яго падчас узлёту, але яна трапяталася на зямлi: яе крылы былi амаль што вырваны.
Рой падняў маленькую палявую мыш, якую выпусцiла сава. Мыш была жывая, але ўся здранцвела са страху. Рой паклаў яе ў бяспечнае месца памiж двух карчоў i вярнуўся да савы. Яна смяротна разбiлася. Рой адышоўся, двойчы стукнуў бярозавым суком па яе галаве, i сава сцiшылася. Ён падумаў: "I чаму гэта сава, начны птах, задумала паляваць днём? Вiдаць, ад старасцi? Альбо з голаду?" Ён паглядзеў, як шмыгнула далей ад страху апрытомнелая мыш, пасля рушыў па дарозе далей.
Ён збочыў з яе, калi ўбачыў агнi крамы Дзюкэна. Ён перасек пустку i збiраўся нырнуць у пiхтавы маладнячок, калi спераду, крокаў за пяцьдзесят, з'явiўся чалавек, якi, вiдаць, чакаў яго. Рой рэзка павярнуўся i iмгненна знiк, з усяе сiлы дзеручыся праз густы зараснiк. Ён спынiўся толькi тады, калi пачуў, як яго клiча знаёмы голас. Калi павярнуўся, дык убачыў за спiнай худую постаць з сякерай у руцэ i пачуў смех Джэка Бэртана.
- А ты становiшся неабачлiвым, - сказаў той. - Я заўважыў цябе за мiлю, яшчэ на спуску.
- Фермер Джэк! - радасна ўсклiкнуў Рой. - Што ты тут робiш?
- Падпiльноўваю цябе, а ты прэш як мядзведзь.
- Я так i ведаў, што гэта ты, бо iншай такой худзiзны няма ў цэлым Сент-Элене.
- Ты думаў, што гэта iнспектар, - адказаў Бэртан.
Рой пасмяяўся i з Бэртана i з сябе.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|