Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 226 из 256

Час ад часуСамсон пазiраў на Скоцi, круцiў галавой i некалькi разоў падтрымлiваў Роя, калi той спатыкаўся. Не даходзячы да канторы iнспектара, Рой спынiўся ля снежнай гурбы i пацёр мокрым снегам твар i рэдкiя валасы, вочы, шыю. Ён выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысцiў з каленяў гразь, але, калi яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзiлi да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.

У маленькай канторы iнспектара ўжо сабралiся iншыя дзесяць трапераў Муск-о-гi. Са з'яўленнем Роя, Скоцi i Самсона ў зборы былi ўсе трынаццаць. Тут былi людзi, якiх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавiлi ў Муск-о-гi амаль побач. Усе даўнiя сябры, якiя вiталi адзiн аднаго грубаватымi жартамi сапраўдных лесавiкоў.

- Хэло, Рой, - казалi яны. - Вось ён, граза калiфарнiйскiх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!

Нiхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, i некаторыя не глядзелi на яго: яны ўжо ведалi пра Сэма. Яны ведалi пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ нi з кiм не гаварыў пра дэзерцiрства брата, i нiхто з iх не пачынаў гэтай гаворкi; нiхто не хацеў быць надакучлiвым. "Ну як, яшчэ не злавiў ён цябе, Рой?", - звыкла гаварылi яны, ведаючы, што Рой любiць, калi яму нагадваюць пра паядынак з iнспектарам.

Рой адказваў усiм, але ў яго жартах не было запалу, i ён быў задаволены, калi яго пакiнулi ў спакоi ў кутку побач з Iндзейцам Бобам.

- У цябе ўсё нармальна, Рой? - спытаў iндзеец.

Рой кiўнуў.

- Нармальна, Боб, - сказаў ён. - Як у бабра на плацiне!

Больш яны не размаўлялi, чакаючы з'яўлення iнспектара.

|< Пред. 224 225 226 227 228 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]