Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 225 из 256



Ранкам Скоцi i Самсонзнайшлi яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ён сядзеў ля дзвярэй на кукiшках, падставiўшы галаву пад промнi яркага сакавiцкага сонца.

- Вось дзе ён, наш знакамiты звералоў! - сказаў Самсон.

- Мы шукалi цябе, - сказаў Скоцi. - Калi ты прыйшоў у горад?

Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланiць вочы, якiя ён падняў на Скоцi. Шапкi не было.

- Я вярнуўся нядаўна, - сказаў ён.

- Ну што ж, якраз своечасова, - сказаў Скоцi, стройны i чысценькi, у гарадскiм пiнжаку i свежаадпрасаваных габардзiнавых штанах. - Нас усiх склiкае iнспектар.

- Каго склiкае? - спытаў Рой i, нарэшце, устаў.

- Усю кампанiю, - патлумачыў Самсон. Ён таксама прыбраўся, барада i валасы былi падпраўлены, i ён стаяў выпрастаны на ўвесь свой вялiзны рост, i яго чырванашчокi здаровы твар ажно свяцiўся. - Гэты iнспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.

- Прыяцель-iнспектар! - сказаў Рой i насупiўся. - Не хачу бачыць iнспектара! Прыяцеля-iнспектара! - крычаў ён. - Прыяцель-iнспектар!

- Пайшлi, Рой. Калi ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.

- Што ён хоча? - спытаў Рой.

- Не ведаю, - сказаў Скоцi, - ён выклiкаў сёння ўсiх трапераў Муск-о-гi. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсцi самому i паглядзець. Якi сэнс хавацца?

Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасцi, нейкаму завяршэнню.

- Дзе мая шапка? - сказаў ён. - Дзе яна, Самсон?

Самсон знайшоў яе ў бары i нацягнуў Рою на галаву. Iшлi моўчкi. Рою не было што гаварыць, Скоцi быў надта засмучаны выглядам Роя i яго бедамi.

|< Пред. 223 224 225 226 227 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]