Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
224 из 256
Ён ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабiў Эндзi Эндрус: стаў на дарогу i пайшоў куды вочы глядзелi. А чаму i не? Рой усё iшоў, але ведаў, што iдзе нiкуды. Ён iшоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабiць, а калi сонца ўзышло i дарога стала дымiцца, ён павярнуўся i пайшоў назад у Сент-Элен.
Было толькi адно месца, дзе ён мог з'явiцца, i ён пайшоў туды. Апоўднi Рой быў ужо такi п'яны, што не мог вылезцi з кутка бара. Ён разлёгся на ўвесь рост на палiцы з надпiсам: "Мука i бабовыя", - часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцiнай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карцiна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, якi заклiкаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку iхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карцiны, але агульнае ўражанне ў яго было, i галава паслужлiва дапаўняла дэталi, якiх не хапала.
- Моцна трымаецца за сваё, - паўтарыў ён. - Моцна трымаецца стары гарадок.
- Чаму ты не iдзеш дамоў? - пытаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня. - Iдзi, Рой. Iдзi дамоў.
- У мяне няма дома, - адказаў Рой. - Няма ў мяне хаты.
- Дык iдзi да Джэка Бэртана.
- Джэк пайшоў! - закрычаў ён. - Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкi.
Амерыканец адчапiўся, i Рой усю ноч праспаў на палiцы. Ён прачнуўся толькi раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць i iсцi да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая iнстынктыўная абачлiвасць затрымала яго.
|< Пред. 222 223 224 225 226 След. >|