Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 241 из 256

- Мо пераначуеш у нас?

Рой кiўнуў.

- А як твая ферма? - спытаў ён.

- Становiцца падобнай на ферму, - сказаў Джэк.

- А сям'я?

- Нармальна, Рой. На будучы год адкрываем сярэднюю школу ў Марлоў. Учора гаварыў з адмiнiстрацыяй.

- Марлоў? Гэта ж за дзесяць мiль, - сказаў Рой. - Якi сэнс для нас?

- Дзесяць мiль? - Джэк пацiснуў плячыма. - Арганiзуем аўтобус.

- Фермер Джэк! - сказаў Рой, i гэтыя словы прабiлiся ў яго пацяжэлую галаву. Яму захацелася падчапiць Джэка, пажартаваць наконт схаванай пушнiны, наконт горада, наконт дарогi, наконт школы. Джэк быў тут i чакаў гэтага, амаль малiў Роя не адасабляцца. Дзiўнае гэта было маўчанне, але неўзабаве яно перарасло ў пераможную перадышку, бо менавiта гэтае маўчанне вярнула Рою пэўнасць, ад якой яму не было дзе схавацца. Гэта была пэўнасць Джэка, якi нiколi не здаецца. Джэка i яго фермы, Джэка i яго школы - сярэдняй школы! Iменна тое, як Джэк сцвярджаў свае правы, уратавала Роя ў гэты вырашальны, апошнi момант. Зараз ён не мог уцячы ад самога сябе.

- Добра, - прамовiў Рой i ўстаў. - Мне трэба iсцi, Джэк.

Джэк ведаў, куды iдзе Рой, i ведаў, што яго чакае, але ён мог толькi сказаць:

- Бадай, трэба, Рой.

- Тады бывай, - сказаў Рой i пайшоў прэч не сваёй звыклай паходкай, а крыху хiстаючыся, нiбыта Блэк-энд-Блю яшчэ туманiла яму галаву. Джэк назiраў, як ён перайшоў дарогу i нацянькi пайшоў да старой хаты Мак-Нэйраў.

|< Пред. 239 240 241 242 243 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]