Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
242 из 256
Раздзел васемнаццаты
Падмытыя платы са снегу павалiлiся, вераб'i адчайна мiтусiлiся ў гразi сярод скал i ў раскiслымтарфянiку. У лесе было шмат сiнiх соек, а ў кустах скакалi сiнiцы. На поле выйшлi людзi з канавакапальнiкамi i плугамi, i ўжо блiзка ад старой хаты Мак-Нэйраў Рой спынiўся, каб паназiраць за адным з работнiкаў. Гэта быў Бiлi Эдвардс, ён кiраваў сваiм канём. Рой здагадаўся, што ён трымае курс на далёкае поле, цi то ачышчаць, цi то прайсцi карчавальнiкам, цi то вывезцi карчы. У яго не было нядобрых адносiн да Бiлi Эдвардса, ён не мог дрэнна адносiцца нi да кога, хто ўзяўся б адрадзiць гэтую ферму, але ў iм расла сляпая незадаволенасць адзiным цагляным будынкам у Сент-Элене, якi зараз валодаў ёй. Што патрэбна банку ад фермы? Што наогул хоча банк ад чалавека?
Усё больш заводзячы сябе, ён iшоў па раллi, каб было бачна, што яму напляваць на банк; выклiк быў i ў тым, як шумна пачысцiў ён ногi аб жалязяку i рэзка штурхануў нагой дзверы ў кухню. Пасля гэта з яго зляцела, i ён увайшоў у хату вельмi асцярожна.
Ён спадзяваўся ўбачыць Джынi на кухнi. Але яе не было там.
- Мiсiс Эндрус! - сказаў Рой, каб заявiць аб сваёй прысутнасцi.
Адказу не было. Рой агледзеўся. На кухнi быў беспарадак, якi з'яўляецца адзнакай жанчын, не прывыклых прыбiраць пасля сябе. На стале стаяла вядзерца з попелам, вiдаць, каб пасыпаць сцежку. Рой зняў яго, пасля склаў параскiданыя дровы ля печы. Затым сеў на куфар ля акна i пачаў чакаць. Спачатку ён падумаў, што трэба, вiдаць, пайсцi, але занадта шмат намаганняў запатрабавала дарога сюды, i ён сцiшыўся, залезшы з нагамi на куфар.
|< Пред. 240 241 242 243 244 След. >|