Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 243 из 256



Усёй iстотай Рой адчуваў, што сапраўды паляўнiчы вярнуўся дамоў, i гэта пацягнула яго на сон, такi патрэбны яму зараз. Ужо цямнела, а ён усё спаў. Яго разбудзiў гучны крык.

- Рой! - пачуў ён. - Рой! - гэта было падобна на рыканне.

Упершыню за ўсё жыццё ў Роя пахаладзела ўсё нутро ад непераадоленага страху; Рой адчуў яго жалезны поцiск: у роце з'явiўся непрыемны смак, губы высахлi i галаву нiбыта сцiснулi абцугамi. На iмгненне ён увесь зледзянеў, але адразу ж усхапiўся i выпрастаўся, гатовы атрасцi сонны кашмар.

- Рой!

Ля дзвярэй Эндрус - не чалавек, а гара.

- Рой!

Разгледзець адзiн аднаго ў змроку яны не маглi.

Рой усё яшчэ не ўсведамляў, што адбываецца.

- Так! - холадна адказаў ён. - Гэта я.

- Ну, вядома ж, ты! - закрычаў Эндзi i кiнуўся да стала, але адразу ж застыў, як па сiгнале. Нават слабое, рэшткавае святло з акна перашкаджала яму, i ён пачакальна ўзiраўся з цемры.

Даволi доўга яны маўчалi i не рухалiся. Рой лiхаманкава думаў, як яму хутчэй абяззброiць Эндруса, але мiжволi апынуўся ў абароне, вырашыў не лезцi першым, менш гаварыць i проста чакаць.

Затым пакой зноў напоўнiўся зычным голасам Эндруса:

- Мне сказалi ў бары, што ты вярнуўся. Я даўно хацеў убачыць цябе...

- Я ведаю, - сказаў Рой i адчуў на сваiх ляжках сутаргавую хватку ўласных пальцаў. Зараз ён быў гатовы на ўсё, так, ён вiнаваты, так, яму страшна, але перш за ўсё ён напагатове. Даўшы iнiцыятыву Эндрусу, ён чакаў, як вызначыцца ступень iх варожасцi, але цiкаўнасць перамагла, i ён зiрнуў на Эндзi.

|< Пред. 241 242 243 244 245 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]