Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 244 из 256

Ён не могбачыць яго выразна, але тое, што ён бачыў, выклiкала ў яго дзiўнае i непатрэбнае тут пачуццё сiмпатыi да гэтага магутнага цела, яго росту i аб'ёму, яго шумнага дыхання. Рой зноў адчуў усю нястрымнасць Эндруса. Той зараз быў гатовы на ўсё.

- Я хадзiў у лес... - пачаў Эндзi.

- I гэта ведаю, - адрэзаў Рой.

Прыхаваная варожасць у голасе Роя, здавалася, збiла Эндруса i крыху насцярожыла яго даверлiвую бяспечнасць. Ён увесь аж затрымцеў ад крыўды.

- Ах, д'ябал! - сказаў ён i цяжка ўздыхнуў. - Трэба запалiць святло. - Ён пстрыкнуў запалкай i пайшоў проста да капцiлкi, якую Джынi трымала на камiннай дошцы на той выпадак, калi сапсуецца газавая лямпа. Ён прынёс капцiлку на стол, запалiў яе, сеў насупраць Роя i холадна спытаў:

- Як жывеш, Рой?

Толькi зараз Рой добра бачыў Эндруса i зразумеў, што воблiк, якi ён захоўваў у памяцi, быў Эндзi iхняга юнацтва: бесклапотны малады бамбiза, шалёны сiлач, захоплены гарлапан, нястомны анархiст. Да таго часу, калi Эндзi пакiнуў Сент-Элен, ён стаў тоўстым i грубым, але Рой неяк забыўся пра гэта, i зараз выгляд гэтага мяснiка з мясiстым тварам i халоднымi вачыма ашаламiў яго. Ён усё ж спадзяваўся ўбачыць ранейшы воблiк сябра.

- Ты, вiдаць, не чакаў, што я вярнуся, - абыякава заявiў Эндрус. Гэта гучала пагрозлiва.

- Магчыма, - сказаў Рой i ўвесь напружыўся, бо адчуваў на сабе пiльны позiрк Эндзi, якi ацэньваў яго.

- Здаецца, ты зусiм не хочаш бачыць мяне, - закрычаў Эндзi.

- Не.

|< Пред. 242 243 244 245 246 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]