Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 28 из 256

Больш глыбокiя, бацькоўскiя пачуццi былi затрачаны iм на малодшую сястру Джока - Джульету. Яна пражыла толькi восем гадоў, i за гэты кароткi тэрмiн Рой палюбiў дзяўчынку як уласнае дзiця, i Джульета адказвала яму такой жа шчырасцю. Яна была падобная на мацi, але ў яе была асаблiвая дзiцячая высакароднасць, i яна лягчэй прынараўлiвалася да людзей, асаблiва да Роя. Лепш за яе ён нiколi нiкога не ведаў. Калi аднойчы ён вярнуўся дамоў i даведаўся, што яе адвезлi ў акруговую бальнiцу, адкуль яна i не вярнулася, гэта стала для Роя першым сур'ёзным ударам, i вельмi надоўга жыццё яго зрабiлася змрочным.

Джок захапiўся сваiмi справамi i хутка выйшаў, а Джын Эндрус налiла Рою кавы i паставiла кубачак на ўскрай плiты, каб прымусiць яго перайсцi са скрынi ў крэсла.

- У Мемарыял Хол адкрылi кiно, - распавядала мiсiс Эндрус, - Джок дапамагае кiнамеханiку.

Рой моўчкi пiў каву.

- Рой, - спытала яна, - Эндзi меў схiльнасць да механiкi?

- Эндзi? Не, Эндзi быў проста Эндзi, - адказаў ён.

- Значыць, Джок пераняў гэта ад мяне. - Бацька Джын, як яна сама казала, быў вагонаважатым у Таронта, майстар на ўсе рукi. Яна расказвала пра гэта i раней, шмат разоў.

Рой быў нязвыкла стрыманы, i яна здагадалася, што дома ў яго не ўсё ладна.

- Я выпiсала кулiнарную кнiгу, - сказала яна.

- Вам гэтая кнiга непатрэбна, Джын, - запярэчыў ён. Гэта ўласна азначала, што кнiга ёй вельмi спатрэбiлася б.

- Я ведаю, што я дрэнны кухар, - прамовiла яна, каб расшавялiць яго.

З гэтай нагоды яны даволi доўга спрачалiся.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]