Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
29 из 256
Чым больш Рой хвалiў яе стравы, тым больш вiдочнастанавiлася, што кухарыць яна не ўмее i нiколi не навучыцца.
- Ва ўсялякiм разе, марынады я сёлета пастаўлю, - сказала яна.
Яны ўжо гатавалiся, i Рой з задавальненнем прынюхваўся да паху розных прыпраў, гарачага воцату i солi. Менавiта гэта ён i разлiчваў знайсцi, вярнуўшыся дамоў. Мо iменна таму Джын раптам распачала тое, што iншым часам лiчыла б марнатраўствам. Навошта гатаваць марынады, калi iх можна купiць у краме ў Дзюкэна?
- Джынi, - паклiкаў Рой, - колькi я зарабiў грошай?
- Дакладна не магу сказаць, Рой. Восемсот даляраў, а мо i дзевяцьсот.
- Восемсот цi дзевяцьсот, - задуменна прамовiў Рой, штосьцi падрахоўваючы. Ён пазiраў проста ў белае полымя лямпы. Яно амаль асляпiла яго, i калi ён перавёў позiрк на Джын Эндрус, дык убачыў затуманеную пляму, а ў ёй светлыя валасы i тонкi воблiк, надта тонкi: востры нос i блакiтныя, вельмi блакiтныя вочы. Яна пiльна назiрала за iм. - Мне спатрэбiцца на зiму дзвесце даляраў.
- А хiба вы не пакiнулi пушнiны для Пiта Дзюкэна?
- Пакiнуў. Яна дома. Але грошы мне патрэбны на iншае.
Звычайна сваю законную норму пушнiны Рой прадаваў адкрыта Пiту Дзюкэну як прадстаўнiку Гарадской закупачнай кампанii. Гэты законны заробак iшоў на тое, каб забяспечыць харч на ўвесь сезон, на новыя пасткi, патроны, адзенне i iншыя асабiстыя патрэбы. Грошы за продаж незаконнай пушнiны Джым Эндрус захоўвала для Роя; i яна прытрымлiвала iх моцна, каб ён не змарнаваў iх па п'янцы.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|