Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 27 из 256



- Хэло, мiстэр Мак-Нэйр, - прамовiў ён. Пры iншых абставiнах ён назваў бы Роя па iменi, але пры мацi гэта быў мiстэр Мак-Нэйр.

- Добры вечар, Джок, - сур'ёзна адказаў Рой i зазначыў, як i штогод, якiм падобным на Эндзi расце гэтае хлапчанё. Голас, пастава, смелы погляд, вiдавочная незалежнасць - усё гэта было ад Эндзi.

- Учора я сустрэў iнспектара, - сказаў Джок, - ён спытаўся ў мяне, цi ў горадзе вы. Я адказаў, што Рой мне не бацька i што ў горадзе яго няма, а калi ён з'явiцца, вы ўсё адно яго не зловiце. - Джок засмяяўся, засмяялася i яго мацi.

- А што ён хацеў, той iнспектар? - спытаў Рой. Больш ён нiчога не прамовiў, i яго пытанне прагучала занадта заклапочана.

- Ён хацеў проста даведацца, цi вярнулiся вы, - сказаў хлопчык. Ён ведаў, што зрабiў Рою непрыемнасць i што Рой нiколi на яго не пакрыўдзiцца. Але гэта не было з яго боку знарочыстай жорсткасцю. Ён любiў Роя. Кожны год ён упрошваў мацi адпусцiць яго ў лес разам з Роем, хоць самому Рою не казаў пра гэта нi слова.

- Як школа? - спытаў Рой.

- Да Каляд закончу.

Рою хацелася спытаць у яго, цi не збiраецца ён паступiць у якi-небудзь тэхнiкум у Сэдберы або ў Соа, але, як зазначыў хлопчык, ён не бацька яму. У адпаведнасцi з тым, як Джок рос i адбiваўся ад рук, Джын Эндрус некалькi разоў спрабавала пераканаць Роя дзейнiчаць па-бацькоўску, не адносна адказнасцi, а проста ў якасцi цвёрдай рукi. Але Рой адмовiўся ад усялякага ўмяшальнiцтва. Ён любiў Джока як сына Эндзi - i ўсё тут.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]