Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
34 из 256
Неўзабаве ён турботна ўставаў. Тады яна здымала свой фартух i ўбiрала ў яго Роя - i ён браўся перамываць талеркi, слоiкi, чысцiць нажы i вiдэльцы, адным словам, усё, што трапляла пад руку. I тады яна пачынала пакеплiваць з яго ўбору i цясней завязваць тасьму фартуха, здзьмухваць з яго ўяўныя пылiнкi, наводзячы крытыку на чысцёху Роя. Ён адштурхоўваў яе, але яна не супакойвалася. Ён спрабаваў зняць фартух, але яна не дазваляла, злосна ашчаперваючы яго за плечы. Тады плечы яго абмякалi, тоўстыя кiсцi звiсалi па баках, i ён станавiўся такiм, якiм яна хацела: грубым альбо мяккiм, рэзкiм альбо пяшчотным, такiм, а зрэдзь часу i насмешлiвым, настойлiвым, дужым, нечаканым i ненадзейным. Тады ў iх не было слоў. Была толькi адна доўгая канадская ноч.
Раздзел другi
Ранiцай Рой згатаваў сняданак: напёк аладак, падсмажыў яечню з салам. Джок i сам Рой паснедалi ў задаволеным маўчаннi. Джын Эндрус ела са сваёй звыклай абыякавасцю да ежы. Яна была яшчэ пад уражаннем перажытага i так пiльна пазiрала на Роя, што яму было няёмка перад яе сынам. Калi Джок пайшоў у школу, ёй давялося асаблiва складана змагацца з сабой. Ёю яшчэ валодала невыразная прага стварэння, у той час як Рой адчуваў здаровае пачуццё закончанасцi i не заўважаў нiчога, акрамя цудоўнай ранiцы.
- Дык што, возьмеце грошы? - прымусiла яна сябе спытацца ў Роя, калi ён адыходзiў.
- Не ведаю, Джынi, - сказаў ён.
- I застанецеся на зiму?
- I гэтага не ведаю, - сказаў ён. - Пабачым. Я яшчэ вярнуся.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|