Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 36 из 256

Заняпалы, але ўчэпiсты гарадок, якi даводзiўся да дрыжыкаў частым пранiзлiвым асеннiм ветрам. Рой зноў усмiхнуўся яму, калi выйшаў на цвёрда ўтаптаную сцежку да крамы Пiта Дзюкэна.

Сустрэчныя цёпла вiталiся з iм. Старэйшых ён ведаў па iменi, але было шмат навiчкоў, якiя прыходзiлi кожны год альбо вырасталi падчас яго адсутнасцi, i гэтых ён не ведаў. На тратуары з дошак перад маленькай крамай з бярвення Рой на iмгненне затрымаўся, разглядваючы новую шыльду.

- "П.Дзюкэн", - чытаў ён голасна. - "Мяса i Бакалея. Мука i Фураж". - Ён перачытаў надпiс i пачаў шукаць на шыльдзе што-небудзь лепшае. - "Няма нiчога больш духмянага, чым гарбата Салада! Палiце цыгарэты "Консульскiя"! Пiце апельсiнавы сок!" "П.Дзюкэн. Мяса i Бакалея".

Апошнi скарочаны варыянт упрыгожваў шкло ўваходных дзвярэй. Ён адчынiў iх i ўвайшоў.

- Прывiтанне найлепшаму жанiху ва ўсiм Муск-о-гi! - гукнуў ён маладомў брунету, якi стаяў за акуратным прылаўкам. - Цi мо ты ўжо не жанiх, Пiт?

- А Божухна, дык гэта ж Рой. Сватай мяне, Рой, сватай! Я чакаў цябе не раней чым праз два-тры днi. А цi бачыў ты, што iнспектар толькi што пайшоў па дарозе сустракаць цябе? - Рой мiжволi азiрнуўся, а раптам Дзюкэн i сапраўды не жартуе, але француз засмяяўся. - Што, трапiўся?

- А я i не супраць сустрэчы з iнспектарам, - ветлiва адказаў Рой. - У мяне добрая пушнiна.

- Добрая i законная, - сказаў Пiт Дзюкэн. Ён скiнуў белы фартух i аддаў яго нейкай таўстушцы, якая ўсмiхнулася Рою, калi ён паспрабаваў разабрацца, якая ж гэта з сясцёр Фiлiпс.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]