Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 35 из 256



На iмгненне яна ўявiла, што Рой перадумаў даваць грошы Сэму i мо ўсё ж застанецца на зiму дапамагаць яму. Яна i радавалася i ўнутрана пратэставала супраць такога рашэння i доўга стаяла ля дзвярэй, назiраючы, як ён пераходзiў поле i пералазiў цераз загарадку, кiруючыся да фермы Сэма.

Рой сабраў пушнiну, якая засталася ў спальнi, i, адыходзячы, паспрабаваў пазбегнуць зневажальна адкрытага позiрку нявесткi. Але яна застала яго на лесвiцы.

- Табе не варта вяртацца да нас, калi ты бавiш час там аж да ранiцы, сказала яна. - Гэта нядобра!

Ён не адказаў, ён нават не пазiраў ёй у вочы. Ён пайшоў моўчкi, абураны i зганьбаваны, i толькi радасць ад маючай быць праходкi сярод белага дня па Сент-Элену крыху супакоiла яго.

У адпаведнасцi з тым, як лес i ворыва саступалi месца гораду, прыродная бясплоднасць зямлi станавiлася ўсё больш выразнай. Ад ускраiн горада i да самага возера Гурон невялiкiя роўныя пляцоўкi былi ўздыблены i зацiснуты магутнымi гранiтнымi скаламi, голымi, дзiкiмi; i рэдкiя елкi тырчалi сярод iх кплiва, быццам надмагiльныя помнiкi над вартымi жалю лапiкамi расчышчанай зямлi. Гэтае каменнае царства распасцiралася аж да возера, i ўсюды ўладарылi скалы, велiчныя i непрыступныя, але ўсюды мiж iмi вiлiся вузкiя небрукаваныя дарогi i агароджы, складзеныя з валуноў; прыляпiлiся крамы, бачны тэлеграфныя слупы i нават чыгунка - адрэзак Канадскай Цiхаакiянскай, якая абрывалася ў Сент-Элене, не надзялiўшы пасёлак нi станцыяй, нi таварнай платформай.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]