Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 51 из 256



- Цi многа ты можаш пакiнуць?

- Каля трох соцень. Па сотнi на месяц.

- Гэта добрая аплата, ды толькi зараз нiхто не хоча працаваць на ферме.

Рой прыхiнуўся да загарадкi, вялiкiм i ўказальным пальцамi ён падняў шапку за казырок, а астатнiмi паскроб у валасах, затым зноў насунуў шапку. - Гэта ўсё, што я магу прыдумаць. Альбо заставацца самому.

- Не, табе заставацца не варта, Рой, - сказаў Джэк Бэртан. - Я каго-небудзь знайду. Як ты думаеш, калi ён яму спатрэбiцца?

- З наступнага месяца.

- А ты ўпэўнены, што Сэм захоча каго-небудзь, акрамя цябе?

Рой пакруцiў галавой. Гэтага ён не ведае. Да таго ж ён не ведае, што скажа Руф Мак-Нэйр.

Нават ведаў, пра што ён думае.

- Спадзяюся, ты яшчэ заспееш Сэма, калi вернешся з зiмовага палявання. Вядома, работнiк - гэта дапамога, але я на гэта не разлiчваў бы.

- Хто купiў коней? - раптам спытаўся Рой.

- Бiлi Эдвардс, з таго берага.

- А адкуль у яго грошы?

- Пазычыў пад ураджай. Добрыя былi конi, Рой. Ён iх выкармiў як мае быць i, я думаю, ужо апраўдаў свае грошы, здаючы коней у наймы.

- Бедны Сэм, - сказаў Рой, i яны выйшлi з хлява.

Джэк павёў Роя паказаць сваю гаспадарку: свiнарнiк i куратнiк, а пасля i саму хату, дзе куча светлагаловых дзяцей валтузiлася на падлозе каля знерваванай мацi.

|< Пред. 49 50 51 52 53 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]