Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
49 из 256
Некалькi свiней рылася ў загарадцы ля дзвярэй, але болей у хляве нiчога не было. Пазней, блiжэй да снегу, хлеў запоўнiцца жывёлай - сведчаннем фермерскiх поспехаў Джэка Бэртана: пяць кароў, шэсць свiней, двое коней, дзве казы i пяць клетак з ангорскiмi трусамi. Усё гэта ўцiснецца ў хлеў i будзе грэцца ўласнай цеплынёй i дыханнем.
- Уявiць не магу, што будзе з фермай, калi я не застануся, - разважлiва прамовiў Рой. Каб нешта вырашыць, ён чакаў дапамогi ад Джэка, але ведаў, што Джэк не можа нiчога парадзiць яму. - Бяда яшчэ вось у чым, - працягваў Рой. Сэму стукнула ў галаву, што на ўсёй Гуронскай паласе трэба паставiць крыж i што для дробнага фермера тут усё скончана. - Ён пачакаў, спадзеючыся, што Джэк будзе адмаўляць гэта, адмаўляць, што ўся iхняя акруга вымерла.
- А ён мае рацыю, Рой, - сказаў Джэк, i абодва яны паглядзелi цераз вузкую паласу раллi на лес, якi распасцiраўся на поўнач аж да палярных снежных пустэч. - Дробныя фермы аджылi сваё, зараз яны не пракормяцца.
- А як жа ты?
- Перабiваюся, бо зараз ёсць попыт на ўсё, нават на трусiны пух i свiную шчэць. Але хiба гэта сапраўднае фермерства, Рой? У фермераў тут адна надзея вялiкая ферма, шмат розных пасеваў, шмат жывёлы, iнвентару i машын. Але на дробнай ферме нiчога гэтага мы не даб'ёмся, ды, мажлiва, i на вялiкай таксама. Нiкому не пад сiлу набыць увесь iнвентар, якога патрабуе гэта зямля. Адзiны спосаб - гэта арганiзавадь агульны фонд, дзе можна было б наняць трактар, конныя граблi, жняярку, а то i проста працаваць на iх агулам, пераязджаючы з фермы на ферму.
|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|