Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
50 из 256
Але ўрад нават пальцам дзеля гэтага не паварушыць, дык мо i праўда гэтыя фермы аджылi сваё. Вось хiба толькi калi наладзiць узаемадапамогу i агульны збыт...
Роя здзiвiла, што ў Джэка таксама свае клопаты i трывожныя думкi.
- Цябе паслухаць, дык ты таксама не супраць скончыць справу i здацца, сказаў ён Бэртану.
- I не падумаю! Я нiколi не здамся!
Тонкiя губы ў яго сцiснулiся, на худых скулах выступiлi два белыя жаўлакi. Рой засмяяўся.
- Табе варта заняцца палiтыкай, - сказаў ён. - Напрыклад, у фермерскiм аб'яднаннi.
- Што аб'яднаннi? Там толькi тое i ведаюць, што рабiць паскудства i рваць чужы кавалак з рота. Нам трэба аднавiць прагрэсiўную партыю. Працерцi ўсё з пясочкам. Нiякiх пасрэднiкаў i лiхвяроў, нi спекулянтаў, нi працэнтнай кабалы, нiякiх асаблiвых прывiлей царкве, чыгункам i лясным кампанiям. Знiзiць узносы па закладных, зняць адсоткi, нiякiх падачак дзялкам з грамадскай казны.
- I сярэднюю адукацыю!
- Так, i сярэднюю адукацыю!
- Эх ты, фермер Джэк! - выразна прамовiў Рой.
- Дык што, застанешся на зiму тут? - памаўчаўшы, спытаў Джэк.
- Не, я гэтага не магу. - Рой глыбока засунуў рукi ў кiшэнi сваёй брызентавай курткi. - Вось што, Джэк, мо знайшоў бы ты каго-небудзь, хто згадзiўся б папрацаваць з Сэмам гэтую зiму? Грошай Сэму даваць не варта. Усё адно ён iх змарнуе. Я хацеў пакiнуць iх табе i папрасiць, каб ты плацiў работнiку штотыднёва. Мо з памочнiкам Сэм неяк справiцца. Як ты лiчыш?
- Зараз цяжка знайсцi работнiка.
- Я ведаю.
|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|