Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 57 из 256

Тады яго не мучыла сумленне, але пазней, калi разважыў, ён двойчы вырашаў нiколi больш гэтага не рабiць: з-за некалькiх скурак не варта трапляць у турму i губляць права на паляванне. I зараз, калi б ён не выпiў столькi гэтай атруты, ён адразу ж адмовiў бы Зелу, сказаў бы рашучае "не". Але зараз у iм загаварыла гарэлка.

- О, гэта было б добра! - усклiкнуў ён. - Браць баброў у заказнiку! Вось разышоўся б наш iнспектар! - ён засмяяўся.

- Што ж тут складанага, Рой, асаблiва калi нас будзе трое.

- А я вам навошта? - рэзка спытаўся Рой.

Зел ведаў, што Роя не падманеш.

- Паслухай, Рой, - сказаў ён. - Ты лепшы звералоў у цэлым Муск-о-гi. Ты адзiн можаш налавiць баброў больш, чым палова трапераў усёй тэрыторыi, было б толькi што лавiць. А ў заказнiку - там баброў колькi хочаш. Там на балоце гэтулькi хатак, што бабрам есцi няма чаго. Што яшчэ табе патрэбна? I ўся гэтая пушнiна ў адным месцы: не трэба рабiць дзесяткi мiль дзеля праверкi пастак, вышукваць сляды. Увесь бабёр жыве ў адным месцы, толькi i чакае добрага звералова. Цябе, Рой. Гэта ж зусiм проста, праўда. За адзiн раз ты з намi наловiш гэтулькi, што хопiць, каб сабрацца на поўнач i яшчэ застанецца. Бабёр заўсёды ў добрай цане, ты ж гэта ведаеш. Справа выгадная.

- Цi не занадта, Зел?

- Вось пачакай, паразмаўляеш з Мэрэем, пагаворыш з iм. Утрох мы дамовiмся. Ну як?

Перспектыва была зваблiвая, i Рой задумаўся, перш чым адказаць.

- Дык пойдзеш?

Рой уздыхнуў. У iм абудзiлiся рэшткi перасцярогi.

- Не. Арудуйце вы ўдвух з Мэрэем. Вы свабодныя валацугi, Зел. А я цягавiты трапер.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]