Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 58 из 256



- Не доўга i табе засталося. Звяроў жа няма.

Яны дапiлi гарэлку, i гэта зрабiла iх шчырымi сябрамi i неразлучнымi кампаньёнамi. Сен-Клэр склаў iнструмент у дупло, апрануў куртку, i яны рушылi ў адзiны бар Сент-Элена. Гэта быў, двухпавярховы будынак з дошак, ён меў шэсць пакояў; некалi тут знаходзiлася багатая крама. Там, дзе раней быў мясны прылавак, зараз абсталявана стойка, а на палiцах замест розных тавараў шклянкi i бутэлькi з рознымi напiткамi. Рой i Зел Сен-Клэр завалiлiся ў бар нiбыта два знясiленыя мулы, якiя вось-вось упадуць насамi на зямлю ад непасiльнай ношы.

- Клем, - гукнуў Рой бармену-янкi, - я сабраўся ў пекла, дык дай мне якога-небудзь мядзведжага пойла, каб хутчэй дабрацца туды. Дай мне гэтага Блэк-энд-Блю. Даставай бутэльку.

Рой яшчэ памятаў, як налiў сабе, Зелу; памятаў, што Клем налiў па шклянцы сабе i Джэку Прату, адзiнаму сент-эленскаму блазну. А пасля ўсё перамяшалася, паплыло - i ён не ведаў, што адчуваў i, асаблiва, што рабiў. Цьмяна помнiў усё новыя порцыi выпiўкi, тое, як падаў i падымаўся зноў, i як яго нехта бiў; хлапчукi, якiя дражнiлi яго на вулiцы: "Ты п'яны, Рой, ты буянiш, Рой". Але ён ужо не помнiў, як пераконваў iх: "Ну што вы, хлопцы. Хiба ж я п'яны?" - i як шпурляў у iх камянямi, калi яны не супакойвалiся.

А пасля хлапчукоў у памяцi быў правал да таго самага моманту, калi ён прачнуўся ў густой цемры, увесь хворы i збiты. Галава ажно трашчала, яму было блага. Ён ляжаў нерухома, iмкнучыся разабрацца, дзе ён.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]