Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 59 из 256

Гэта яму доўга не ўдавалася, ён крыху паварушыўся i раптам адразу зразумеў:

- Джынi, - сказаў ён цiха.

Тая, што ляжала побач, не зварухнулася. Рой таксама не варушыўся i доўга прыслухоўваўся, як яна дыхае ў глыбокiм сне. Пасля ён асцярожна злез з ложка i ледзьве выстаяў, бо так моцна пахiснуўся. Ён ведаў, дзе мусiў быць яго касцюм, але доўга не знаходзiў яго. Седзячы на падлозе, ён нацягнуў шкарпэткi i боты i тут заўважыў, што акно крышку пасвятлела.

Апрануўшыся, ён прашаптаў яшчэ раз: "Джынi!" Яна не адказала, i ён падышоў да яе. Рой не мог чакаць больш i як мага хутчэй выбраўся з пакоя. На кухнi ён цяжка ўздыхнуў i пачаў шукаць сваю брызентавую куртку i пакет. Яны ляжалi ля акна на куфры. Апрануўшы куртку, ён пачаў шукаць шапку i знайшоў яе ў кiшэнi разам з чатырма кавалкамi мыла "Люкс". У пакеце былi два слоiкi - падарунак мiсiс Бэртан i два iншыя, яшчэ цёплыя, пакладзеныя туды Джын Эндрус. Ён не глядзеў, што яна яшчэ паклала туды, але яму давялося запалiць лямпу, каб напiсаць запiску з просьбай перадаць трыста даляраў Джэку Бэртану.

Яму зноў стала так блага, што ён сеў на куфар i схапiўся за галаву. Яго апаноўваў сорам, i ён iмкнуўся хутчэй выйсцi з гэтага здранцвення, каб пайсцi не сустрэўшыся з Джынi. Уласна, ён ведаў, што хацеў сысцi не толькi ад Джынi, але i ад сябе. Найбольш страшныя i ганебныя для яго былi гадзiны п'янага забыцця. Раней Джынi Эндрус расказвала яму, якiя гадасцi вытвараў ён у п'яным выглядзе, непаўторную брыдоту.

|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]