Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 7 из 256

Але, з iншага боку, за пятнаццаць гадоў сумеснага палявання Бэртан ведаў, як патрэбен Рою лес. У Роя не было iншага жыцця.

- Але калi ты не прыспешыш свае пярэбары на поўнач, Рой, табе давядзецца тут калупаць зямлю за кавалак хлеба. - Зважаючы на тое, што Рой адразу ж стаў змрочны, Джэк зразумеў, якая для яго гэта страшэнная пагроза, i пашкадаваў, што сказаў пра гэта падкрэслена выразна.

- Раней ты станеш прэм'ер-мiнiстрам, чым я фермерам, - прамовiў Рой i ўсмiхнуўся свайму ранейшаму таварышу па паляванню. - Эх ты, фермер Джэк! сказаў ён. - Фермер Джэк!

- Ну i што, што фермер? Чаму гэта дрэнна?

- Нядрэнна для хворага i для жанатага, бо што яшчэ застаецца? Але каб у цябе была хоць якая мажлiвасць, ты заўтра ж вярнуўся б у лес. - Рой ведаў, што гэта не зусiм так. Джэк Бэртан быў фермерам ад нараджэння i па добрай волi, але ён надта зжыўся з лесам, каб забыцца пра яго канчаткова. Хоць ён i адмовiўся ад палявання, але адзiн раз у год выпраўляўся ў лес, - каб назапасiць аленiны, як ён сам казаў, але на самай справе - i Рой гэта ведаў, каб выгнаць з сябе лес на ўсю рэшту года. - Ну як, збiраешся сёлета? спытаўся Рой.

- Мажлiва i выберуся ў лес да Каляд на аленя, - адказаў Бэртан.

- Слядоў многа, - прамовiў Рой, - а самога аленя не бачыў.

- А ласi?

- Ну, лася заўсёды ўпалюеш. Справа ў тым, каб высачыць яго раней за Мэрэя або Зела Сен-Клера. Яны ўжо торкаюць свой нос ва ўсе ўчасткi, рыхтуюцца да зiмовага палявання.

- А iнспектар рыхтуе iм па добрай турэмнай камеры.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]