Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 8 из 256

Мэрэю адваляць дзесяць гадоў, калi iнспектар зловiць яго, а Зел - той адразутрапiць у Форт-Уэнтварт. Iнспектар папярэдзiў, што ў горадзе, яго не зачэпiць, але калi сустрэне ў лесе, дык пасадзiць абавязкова. А Мэрэя пасадзяць, дзе б ён нi трапiўся.

- Няхай толькi не спрабуе лавiць iх у лесе. А то калi сустрэнуць яго там Мэрэй або Зел - будзе лiха.

- Глядзi, не давай iм дазволу на карыстанне тваiмi хiбарамi, - хутка сказаў Бэртан.

- Але хiба iх упiльнуеш? Яны як снег, выпаў - i няма яго. А Мэрэн я не бачыў цэлае лета.

- А Зел толькi што заявiўся ў горад, - паведамiў Джэк.

Рой недачуў, i яму стала вельмi прыкра.

- Хто прыйшоў у горад? - спытаўся ён.

- Зел Сен-Клэр, - адказаў Джэк.

- А, Зел! - Рой зiрнуў на Джэка, яму хацелася даведацца, цi не вярнуўся Эндзi Эндрус; але спытаць пра Эндзi было для яго вялiкай пакутай, як пакутай было для Джэка Бэртана сказаць хоць слоўка пра былога iхняга супольнiка, хоць Джэк ведаў, як турбуе гэта Роя.

- А дзе Зел? - спытаўся Рой, зноў праганяючы з галавы Эндзi, пераконваючы сябе, што i сёлета, як i раней, Эндзi не з'явiўся i не з'явiцца нiколi. Пайшоў i не вернецца. - Хiба Зел працуе на дарозе? - спытаўся ён у Джэка.

- Не. Я пусцiў яго ў закiнуты будан у канцы маёй лесасекi. У яго жонкi яшчэ адно немаўля.

- I навошта ты пускаеш яго ў будан? Ты ж дарожны ўпаўнаважаны? Ты мусiш сачыць за парадкам! - Рою падабаўся тытул "дарожны ўпаўнаважаны" не толькi за гучнасць, але яшчэ i за тое, што яго насiў сябар Джэк Бэртан, хоць i быў ён толькi дзесятнiкам у час летнiх дарожна-рамонтных клопатаў.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]