Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 6 из 256

Мала становiцца, Джэк, вельмi мала.

- Калi ж ты збiраешся выправiцца на поўнач, Рой?

- Калi так будзе працягвацца, дык не затрымаюся. Вылаўлены ўвесь участак. Хiба што за Чатырма Азёрамi знойдзеш ладную бабровую хатку. А норак мне за цэлы год нiводнай не трапiлася. Канчаецца для нас паляванне, Джэк.

- Пра гэта ты казаў яшчэ чатыры гады таму.

- Казаў i зараз кажу, - мiрна запярэчыў Рой. - З Муск-о-гi скончана. Можна аддаць тэрыторыю Бобу i iншым Аджыбуэям.

У свой час Муск-о-гi быў паляўнiчай тэрыторыяй iндзейскага племенi Аджыбуэяў. Гэта яны назвалi так недаследаваную прастору, якая раскiнулася на поўнач ад возера Гурон аж да хрыбта Срэбны Даляр. Пiянеры выжылi адтуль iндзейцаў, i на працягу двухсот гадоў заказнiк Муск-о-гi добра служыў паляўнiчым i дробным фермерам. Ён i зараз кармiў iх, асаблiва тых трынаццаць трапераў, якiя мелi там паляўнiчыя ўчасткi; але Рой перакананы, што ў Муск-о-гi хутка паляўнiчым не будзе чаго рабiць.

- Праўда, Джэк, - сказаў ён, - вось i дапалявалiся.

- Дык што ж цябе тут трымае? - спытаўся Бэртан. - Трэба хутчэй перасоўвацца на поўнач, а то будзе позна. Усе паляўнiчыя Муск-о-гi разявяць рот на новыя ўчасткi на поўначы, i на будучы год ты застанешся са сваiм iнтарэсам. Дык што ж цябе тут трымае? - Джэк Бэртан ведаў, што ўтрымлiвае Роя. Рой любiў вяртацца з лясоў у сваё абжытае жытло. Рою цяжка будзе падацца далёка на поўнач i адрэзаць сябе ад сваiх, стаць бяздомнай лясной скацiнай.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]