Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
79 из 256
-Нарэшце паляўнiчы вярнуўся дадому!
Рой чакаў, што той адгукнецца на яго закiд, але Мэрэй толькi цiха ўсмiхнуўся, i гэта засмуцiла Роя. Ён заўсёды iмкнуўся рассмяшыць Мэрэя па-сапраўднаму, прымусiць яго сыграць сваю ролю ў гэтым лясным спектаклi, але Мэрэй хiба што зрэдку кiдаў лянiвую заключную рэплiку. Адзiны раз ён засмяяўся, калi Рой упершыню назваў яго лясным валацугам.
Мэрэй працягваў кухарыць, а Рой дастаў сцiзорык з доўгiм лязом. Ён плюнуў чорнай ад тытунёвай жвачкi слiнай на брусок, падвастрыў нож i пачаў абдзiраць скуркi з андатры.
- Ты калi-небудзь бачыў, як янот есць пацукоў? - спытаў Рой.
- Ды тут нiколi не было янотаў, - адказаў Мэрэй.
- Яны ўсе сышлi на поўнач, - укалоў Роя Скоцi.
Рой засмяяўся:
- Праўда твая, Скоцi. А вось у мiнулым годзе я бачыў янота на балоце. Ён рабаваў мае пасткi. Аднойчы ноччу, седзячы на купiне, я бачыў, як ён распраўляўся з маiм пацуком. Пачаў ён з таго, што адгрыз яму галаву, затым сцягнуў скурку вось так, як i я зараз. Калi ён скончыў, я яго застрэлiў. Атрымаў гатовую скурку пацука i ў дадатак янота.
- Ты, вiдаць, яго выдрэсiраваў, - сказаў Самсон. - Калi назiраеш, як ты распраўляешся з гэтымi пацукамi, можна падумаць, што ў цябе ёсць iндзейская кроў.
Рой сцягваў скуркi на iндзейскi манер - ад галавы да хваста, замест звычайнага спосабу трапераў, якiя, наадварот, пачыналi з хваста. Яны паспрачалiся, як ужо дзесяткi разоў спрачалiся пра гэта.
|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|