Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
81 из 256
Усё было змайстравана грунтоўна: падлога моцная, з бярвення, без перакосаў i прагiбаў, страха з толю, чатыры акны. У адным кутку да самай страхi былi складзены бярозавыя цуркi, i Рой, на хвiлiну адарваўшыся ад яды, падкiнуў некалькi цурак у печку.
Стала горача, Самсон ускочыў i адчынiў дзверы.
- Тут задыхнешся з табой, - закрычаў ён.
- Снегавiк Самсон! - паскардзiўся Рой. - Ты калi-небудзь замерзнеш. Хутчэй за ўсё, у сваёй хацiне.
У супрацьлегласць хацiне Роя, у Самсона была хiлая хiбара, уся на скразняках. Самсон знарок трымаў яе ў запусценнi. Скоцi, якi жыў разам з iм, казаў, што зiмой у ёй зусiм невыносна, але Скоцi нiколi не скардзiўся, бо згодна з яго перакананнямi, ён мусiў улiчваць правы iншага. Яны абое пакутвалi ад гэтага, але Рой ведаў, што абое задаволены тым, як i чаму пакутуюць.
- Як гэта ты не задыхнуўся ў сваiм танку на фронце? - сказаў Рой Самсону. - Ты, вiдаць, свiдраваў дзiрачкi ў бранi, каб дыхаць свежым паветрам.
- Калi станавiлася горача, - сказаў Скоцi, - ён выскокваў i бег побач.
Франтавыя справы былi тым адзiным, чым Скоцi i Самсон дражнiлi адзiн аднаго. Яны разам пайшлi на фронт i служылi на адным танку, гэтаксама як i зараз жылi ў адной хацiне. Яны ваявалi ля Арнгема, вызвалялi Данiю, перапраўлялiся цераз Рэйн, а пасля вярнулiся дамоў, занялiся паляваннем; адзiн яшчэ больш загрубелы, другi з iдэямi. Мiж сабой яны захоўвалi мiр тым, што нiколi не спрачалiся, хоць Рой за апошнiя два гады шмат разоў спрабаваў справакаваць iх.
|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|