Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 86 из 256



Скоцi нервова пстрыкаў затворам свайго трыццацiпяцiкалiбернага рэмiнгтона.

- А чаму б i на самай справе нам не выправiцца туды, Скоцi? - раптам спытаў Самсон.

- Не, выбачайце! - паўтарыў Скоцi.

Рой больш не ўгаворваў Самсона. Але сам ён станавiўся ўсё больш перакананы ў сваiм рашэннi.

- Хоць яшчэ раз па-сапраўднаму паглядзелi б на баброў, - усё больш горача разважаў ён. - А то тут на гэтыя пакiнутыя хаткi глядзець гiдка. Калi пойдзе бабёр, увесь лес апусцее, а бабёр сыходзiць, Скоцi; мне ты можаш паверыць, ён сыходзiць. I ты гэта ведаеш, i я ведаю, i ўсе мы ведаем. Сыходзiць усё роўна як фермеры з Сент-Элена. Вылавiлi звера, выаралi зямлю.

- Проста ты сп'янеў раней часу, - зазначыў Скоцi.

- I ты, i iнспектар, абодва вы толькi i ведаеце, што нагадваць мне, што я п'яны!

Усе яны добра выпiлi, таму спрэчка разгаралася i пераходзiла на асобы, пакуль, нарэшце, Скоцi не закрычаў, iмкнучыся ўратаваць Роя ад самога сябе:

- Ты скончыш тым, што апынешся па-за законам, як Мэрэй!

Мэрэй зрабiў яшчэ глыток i спакойна слухаў iхнюю спрэчку.

- Я яшчэ не па-за законам, - пярэчыў Рой.

- Але хутка будзеш, - настойваў Скоцi. - Пападзешся на незаконнай лоўлi ў заказнiку, вось ты i па-за законам, Рой.

- Я не збiраюся пападацца, - крычаў Рой. - Я ўсё жыццё лавiў каралеўскую дзiчыну, аднак не пападаўся. Так, я страляў каралеўскiх аленяў у самой Англii i не пападаўся.

|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]