Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 88 из 256

Губернатар у дзяржаўным савеце можа аб'явiць бярозу пiхтай, сасну - клёнам, возера - ракой, дрэва - каменнем. На тое ён i губернатар. I калi ён заявiць, што ты браканьер, дык, клянуся Богам, Самсон, ты iм i будзеш, чым бы ты на самай справе не займаўся. Дык чаму ж нам не браканьерыць? I чаму б нам не паляваць у заказнiку? Што, хiба гэта не той жа лес? Усялякая дзiчына належыць лесу, а лес належыць траперам, гэтаксама, як Сент-Элен належыць фермерам, а Сэдберы - шахцёрам. Ты верыш у тое, што ты браканьер, толькi таму, што браканьерам цябе называе губернатар. Так! А ты паспрабуй злавiць мяне, калi я залезу ў лес!

- Ты п'яны! - з агiдай сказаў Скоцi.

- Ваша прападобнасць, вельмi шаноўны айцец iнспектар Скоцi Малькольм, прамовiў Рой.

- Дык што, ты i на самай справе туды збiраешся? - спытаў Скоцi.

Рой засмяяўся.

- А што, там i праўда процьма баброў, Сахаты?

- А як жа, - сказаў Мэрэй, якi з кожным глытком станавiўся ўсё больш спакойным, усё больш разважлiвым.

- Тады чаму б не пайсцi, - сказаў Рой. - Пайду. Хоць бы дзеля таго, каб паказаць нос гэтаму губернатару.

- Пакажы iм, Рой! - падтрымаў Самсон.

- Вось мы з табой i пакажам усяму свету, Самсон, - сказаў Рой.

- Мы з табой, - паўтарыў Самсон, устаючы на ўвесь свой рост побач з Роем.

- Самсон, - сказаў Рой, - даю пяцьдзесят даляраў, што ты не выкiнеш Скоцi за дзверы. Даю сто, што зачэпiш яго за парог!

Тут засмяяўся нават Мэрэй.

- А я даю яшчэ пяцьдзесят, што не скiнеш Роя ў возера, - сказаў ён Самсону.

|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]