Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
87 из 256
Чаму ж мне трэба пападацца зараз?
Гэта была даўняя пахвальба Роя, кожны звералоў Муск-о-гi чуў ад яго самога альбо ад iншых, што Рой паляваў на каралеўскую дзiчыну ў Вялiкiм Вiндзорскiм парку. Падчас першай сусветнай вайны часць Роя была раскватаравана ў ваколiцах гэтага парка, i Рой пераконваў, што забяспечваў аленiнай увесь лагер, пералазячы праз каралеўскi плот, ловячы аленяня або лань i з дапамогай ротных кухараў замяняў ёю канiну, якую давала iм iнтэнданцтва. Гэта была адна з лепшых ставак Роя ў яго гульнi з жыццём, гэта, ды яшчэ тое, што ў шаснаццаць гадоў ён мог пахвалiцца, што акружнасць грудной клеткi ў яго рэкордная для ўсёй Канадскай армii.
- Чулi мы, як ты абедаў за кошт караля, - кiсла перапынiў яго Скоцi. Толькi ў Вiндзорскiм парку не было нiякiх iнспектараў, а ў заказнiку iх пяць. I яшчэ, Рой, трэба ж калi-небудзь спынiць гэтае браканьерства.
Рой засмяяўся.
- Мы браканьерым толькi таму, што нехта назваў гэта браканьерствам. Пачакай, вось хутка iнспектар аб'явiць мёртвы сезон на ўсе вiды пушнога звера ў нашым Муск-о-гi i кожную злоўленую табой мыш таксама аб'явiць браканьерствам.
- Ну, гэтага яны не зробяць, - сонна азваўся Самсон.
Рой выпiў тое, што заставалася на дне бутэлькi. Гарэлка была густая i мутная, i калi яна абпалiла яму язык, да Роя вярнуўся заснулы гумар.
- Самсон, - сказаў Рой, - калi кароль аб'яўляе бабра пацуком, а рысь мядзведзем, ён усё адно мае рацыю. Так сказана ў законе пра звералоўства i рыбалоўства. Губернатар таксама можа назваць кожную рэч, як ён захоча. Ён можа аб'явiць рыбу пушным зверам, ён можа ўсялякае стварэнне лiчыць каралеўскай дзiчынай i на ўсё заявiць каралеўскае права.
|< Пред. 85 86 87 88 89 След. >|