Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
89 из 256
Скоцi гаротна дапiваў гарэлку, а тым часам выклiкi станавiлiся ўсё больш адчайнымi.
- Хто лепшы стралок ва ўсiм Муск-о-гi? - раптам спытаў Рой.
- Я! - закрычаў Самсон.
- Ну што ж, паглядзiм, як ты падстрэлiш мыш у тым кутку з трыццацiпяцiкалiбернага ружжа Скоцi, - сказаў Рой. Ён узяў рэмiнгтон Скоцi i падаў яго Самсону. - Пяць даляраў!
- Дай патронаў, - папрасiў Самсон у Скоцi.
Скоцi зiрнуў на свайго напарнiка.
- Толькi не маiмi патронамi, - адрэзаў ён.
- Ну, хопiць, Скоцi, - прасiў Самсон.
Iншыя назiралi за iхняй перапалкай, чакаючы, што яна ператворыцца ў сварку. Яшчэ нiколi ў iх не заходзiла так далёка. Скоцi быў раз'юшаны, а Самсон поўны самаўпэўненай ганарлiвасцi, i абодва п'яныя.
- Калi вы распачнеце стральбу тут, хто-небудзь стане пацярпелым, - сказаў Скоцi.
- Перастань, Скоцi, - сказаў Рой. - Дай яму пастраляць.
Ведаючы, што гэтага рабiць нельга, але не жадаючы сварыцца з Самсонам, Скоцi разарваў пачак i даў Самсону прыгаршчы патронаў. Самсон сядзеў на адным ложку з Роем, а Мэрэй i Скоцi - на другiм, усе ў адзiн рад ля адной сцяны хацiны. Падстрэшша, з якога вылазiлi мышы, было на iншым канцы, на верхнiм бервяне, якое яднала сцяну са страхой. Па гэтым бервяне мышы маглi бегаць вакол усёй хацiны, але часцей за ўсё яны з'яўлялiся над дзвярыма. Гняздо, вiдаць, было ў iх у куце, за складзенымi цуркамi.
Чацвёра паляўнiчых чакалi з'яўлення першай мышы, ружжо ляжала ў Самсона напагатове папярок калена.
|< Пред. 87 88 89 90 91 След. >|