Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 93 из 256



Яна з'явiлася ў хацiне летам, калi ёй было некалькi месяцаў - яшчэў карычневай скурцы. А зараз яна ўжо насiла сваю белую зiмовую апратку i амаль што вырасла. Рой не хацеў, каб яе падстрэлiлi, але яму хацелася паспрабаваць выйграць у гэтай амаль безнадзейнай гульнi.

Яны сядзелi i чакалi, i кожны падрыхтаваў ружжо.

Самсон свiстаў i пiшчаў, iмкнучыся выклiкаць ласку са сваёй схованкi.

Скоцi насцярожана маўчаў.

Рой хiстаўся, хоць i меў насалоду ад гэтага спаборнiцтва.

Мэрэй чакаў, нiбыта нi пра што i не думаў.

Раптоўнае з'яўленне ласкi iмгненна выклiкала выстрал. Адбылося гэта так хутка, што ўсе здзiвiлiся, а яшчэ больш яны здзiвiлiся, калi ўбачылi, што ласка, разарваная куляй амаль папалам, звалiлася ў рукамыйны таз.

Усе зiрнулi на Скоцi.

- Не люблю ласку, - сказаў iдэалiст Скоцi. - Яна заўсёды на некага палюе крыважэрная. Забiвае дзеля таго, каб забiць.

- Вось гэта быў выстрал! - шчыра здзiвiўся Самсон удачы сябра.

Роя гэта амаль працверазiла, а Мэрэй гучна засмяяўся.

- Не сярдуй, Рой, - сказаў Скоцi, адчуваючы, што Рой незадаволены. Трымай! - ён зноў палез у мех i дастаў яшчэ адну бутэльку гарэлкi. - Гэтая яшчэ мо смачнейшая.

Рой выпiў, выпiў i Скоцi. Пра iншых яны забылiся, бо памiж Скоцi i Роем была даўняя спрэчка, якую не маглi зразумець Мэрэй i Самсон. Спрэчка была такая сур'ёзная i глыбокая, што нiкому з iх не трэба было зараз гаварыць. Яны ведалi думкi адзiн аднаго i без гэтага. Стрэл, якi забiў ласку, быў толькi чарговай праявай iхняй спрэчкi, i хоць абодва былi п'яныя, яны i зараз вялi спрэчку.

|< Пред. 91 92 93 94 95 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]