Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 94 из 256



Рой быў матэрыялiст, аб'ектыўны назiральнiк жыцця лесу. Уласны вопыт навучыў яго, што ўсе звычкi i навыкi лясных звяроў (лютыя альбо спакойныя) гэта частка натуральнага працэсу, працэсу эвалюцыi i барацьбы за iснаванне, што кожны звер мусiў забiваць, каб выжыць, хоць у далейшым ён i сам можа стаць ахвярай больш дужага драпежнiка. Для Роя гэта быў натуральны працэс, тое, што варта прызнаць як iснасць, няхай сабе гэта жорстка цi мiласэрна, трагiчна цi смешна. Ён прымаў гэта як аб'ектыўны факт i даўно перастаў шукаць у гэтым працэсе дабро цi зло, бо сам ён не ўдзельнiчаў у гэтым. Рой ведаў, што чалавек стаiць збоку i над усiмi iншымi. Ён уключаецца ў працэс толькi як валадар, бо прырода i ўсё ў ёй варожае да чалавека. Прырода знiшчыла б людзей, калi б яны агульнымi намаганнямi не дабiлiся перамогi над ёй i не сталi кiраваць ёю. Рой заўсёды ўключаў сябе ў гэтую агульную барацьбу з прыродай; часткай яе былi i пабудова гэтай надзейнай хацiны, i скарыстанне чалавечага спрыту падчас адлову звяркоў: пушнiна на продаж, мяса на ежу - усё дзеля таго, каб выжыць у гэтай барацьбе з прыродай. Як iстота грамадская, якая здольная да спачування i самаабмежавання, Рой, вядома, меў свае сiмпатыi i антыпатыi i ў тым, што рабiў сам, i ў тым, што рабiлi звяры, але, сiмпатызуючы аднаму зверу, ён прымаў iх усiх i без патрэбы нiколi не ўмешваўся ў iхняе жыццё. Ён любiў назiраць за жыццём, не парушаючы яго рытму. Яму падабалiся мышы, але ён з задавальненнем назiраў, як ласка выконвае сваё прызначэнне, калi палюе на мышэй.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]