Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 334 из 453

(Ці ёсць у гэтым нейкая сувязь або проста хаця мікраскапічны сэнс?)

16) Мясцовыя, тутэйшыя людзі падчаснямецкай акцыі з архівам і расстрэлам. Хто яны?

17) Банды Боўбеля і Куляша, знішчаныя нашымі. (Ці магло быць, каб нехта са сведкаў акцыі быў з тых, тутэйшых, быў у бандзе і ўсё ж застаўся жывы? Тады ён як быццам адзіны «спадчыннік». Ды наўрад ці. Сумняваюся. Знішчылі тых бандзюкоў падчыстую.)

18) Мае кашмары. Можа, і сапраўды самае паветра Альшанкі атручана злачынствам, подласцю, шаленствам і ўтрапёнасцю вайны?

19) Хто тады ноччу прабіваў у вежы (маёй, трэцяй) мур і вёў са мною дуэль ліхтаром і камянямі? Лапатуха? Наўрад. А можа?

20) Хто выдаў падполле, у якім быў цяперашні ксёндз. Ці жывы ён, той? І ці не мачаў ва ўсю гэтую справу пальцы ксёндз з яго ненатуральным, фантастычным спосабам жыцця? З яго катакомбамі? З тым нечаканым штуршком мне ў спіну? Хацеў памагчы пераскочыць? Або, можа, спіхнуць?

21) Ці застаўся ў жывых нехта з тых, хто арганізоўваў «санітарную акцыю»? І дзе яны, калі засталіся? За мяжой і маюць тут рукі? Або прысутнічаюць уласнай персонай?

22) Ці мог пазнаць кагосьці з бандытаў Ганчаронак, перш чым уцёк з-пад расстрэлу? Не, пытаць не трэба. Можа, і пазнаў бы, баіцца за жыццё? Хаця па ягоных паводзінах у вайну неяк не падобна.

23) Сваякі Высоцкага ні пры чым. Адзін загінуў, як падлюга і бестыя. Другі — як герой. Адзін род, і якія розныя людзі. Паездкі ў Цёмны Бор і ў Кладна да пракуратара, такім чынам, толькі канчатковае шальмаванне аднаго і рэабілітацыя памяці другога, а да справы не датычацца.

Ну вось, дваццаць тры пытанні.

|< Пред. 332 333 334 335 336 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]