Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 332 из 453

Фактаў гісторыі з перападам ад несамавітага багацця да досыць сярэдняй заможнасці. Ну і маіх «сноў», якія ніяк не могуць ісці ў разлік. Значыць, нікому не патрэбныя ні дакументы, ні радавыя граматы, дый такія каштоўнасці рэалізаваць у наш час — немагчыма.)

4) Зоя. Дзіўныя яе паводзіны. То адыходзіць, то прыходзіць. (Ну, гэта ясна чаму. Вырашыла скончыць, ведаючы, што на «раман» я не пайду. Але шкадавала, але яе цягнула да мяне.)

5) Першая смерць. Мар'яна. Аніякіх слядоў гвалту. Слабае сэрца. (Але прадчуванні?) Але спроба невядомага (Хто?) узламаць дзверы. Але ўсыплёныя сабакі (Кім?). Але запавет, завераны ў натарыуса. (Чаму дбаў аб ім?)

6) Зашыфраванае паведамленне ў кнізе. Адзіны поспех і той пакуль без аніякіх вынікаў. (Каму быў патрэбны шыфр і расшыфроўка? Зноў жа невядома. Нашчадкам — іх няма. Тым, што хавалі прыблізна там жа архіў, а пасля знішчалі сведкаў гэтага? Пытанне: хто хаваў? Непасрэдныя выканаўцы — хто перабіты, а хто памёр. Даручылі? А каму? Ведаў яшчэ нехта? Не ведаю нават, ці быў нехта яшчэ? Ці валодаў ён гэтымі меднымі прадметамі складанай канфігурацыі, на якія трэба было наматваць істужку, ці гэтыя прадметы былі ў розных руках? Нічога, абышліся без іх.)

7) Запіска ад мяне да Мар'яна. Падробленая маім почыркам, але на маёй паперы. (Хто мог здабыць яе? Мар'ян? Хілінскі? Трызненне сівой кабылы.)

8) Спроба ўзламаць маю кватэру. Уцёкі ўзломшчыка. (Ясна, шукаць хацелі кнігу і шыфр.

|< Пред. 330 331 332 333 334 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]