Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 336 из 453

А вясковае неба не тое што ў горадзе — нібы святкуючы гэта паражэнне, высыпала ўгору тысячы, дзесяткі тысяч зор, то ласкавых, мірглівых, а то і калючых, як ледзяных. Ззяла яно вось так і чатырыста, і трыста год назад, і сёння ззяе, і гэтак жа безуважна будзе ззяць пасля, калі пра мяне і думаць забудуць.

…Нехта бясшумна сеў побач са мною на прыступку. І не заўважыў зусім, калі падыходзіў. Проста ўжо як быў зусім блізка — нешта майнулася перад вачыма, нібыта сама ноч махнула чорным крылом.

Хілінскі сядзеў побач і размінаў цыгарэту. Н-ну й ну! Цяпер ясна, чаму ты, Адаме, з такімі талентамі дасюль не прапаў і ў будучым, дасць бог, не прападзеш.

— Вось… яшчэ парай слоў з табою перакінуцца трэба.

— Думаеш, я не заўважаю? З самай раніцы вакол мяне, як кот ля патэльні са скваркамі, ходзіш. Усё хочаш сказаць нешта і не адважваешся. Так, нібы па лісціку з капуснага качана здзіраеш, замест таго каб адразу за храпку ўзяцца.

Хочаце верце, хочаце не, а я быў страшэнна злосны. Можа, за Мар'янаву памяць, можа, за маю няўдачу, можа, за гэту манеру Шчукі вечна не казаць пра галоўнае. Толькі мяне проста душыў гнеў на гэтую палітыку замоўчвання, хаджэнне кругом ды навокала, размовы эківокамі. Гнеў. І, дзіўна, ні на каго іншага, як на Хілінскага. Мабыць, таму, што першы трапіў пад руку.

— Чортава, халерная, так яе і разгэтак, хамская манера. Нешта накшталт жарту нявыхаванага і дурнога сябра… Пасылка… Распакоўваеш. Адна папера… другая… Адна каробка… трэцяя… куча каробак. І ў апошняй, раптам, какашка. Або нешта яшчэ горш… Вяршыня іхняга гумару.

|< Пред. 334 335 336 337 338 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]