Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 355 из 453



Здалося мне ці не, але ў пэўны момант мне ўявілася, што краты і ніжні камень кладкі сапраўды крыху ходзяць, якхісткі зуб.

Я саскочыў крыху адпачыць і тут убачыў, што ад вертыкальнай перакладзіны кратаў віецца, бяжыць у камені вузкая трэшчынка.

І тут я зразумеў, што я зрабіў правільна, пачаўшы гэтыя «экзамены на малпу». Так яны і ўмуроўваліся ў свой час, краты ў каменную кладку: мінімум два камені кладкі былі падвойныя або з моцнымі выемкамі.

Два канцы «крыжа» ўваходзілі ў выемкі, а два другія проста ўсоўваліся ў праёмы, а пасля гэтыя праёмы запаўняліся моцнай цамянкай. Цамянка не вытрымала.

Я зноў павіс на кратах. Доўжылася гэта цэлае стагоддзе. Ва ўсякім разе, першая свечка ўжо дагарэла, і Сташка запаліла другую.

Першы камень выпаў знізу… Другі, зараза, трымаўся, як быццам у яго былі карані. Тысячы каранёў. Але ўрэшце ляснуўся мне пад ногі і ён.

Камень на камень.

— Ставайце, Сташка. Я вас падыму і, прабачце, прасуну нагамі наперад.

Першы і апошні раз я трымаў яе на руках. Убаку гарэла ўторкнутая ў смецце перадапошняя наша свечка. Адчуваў праз сукенку цеплыню і круглявасць яе ног. Пасля, калі яны зніклі ў атворы, цвёрдую акругласць грудзей.

А ля вачэй маіх у паўзмроку былі яе вочы, і пасмачка яе валасоў казытала мне скронь.

— Сталі?

— Здаецца, усталявалася, — шэптам адказала яна.

Я пайшоў па агонь, узяў гэтае, жывое, у руку і рушыў да атвора. І раптам пачуў прыглушаны крык жаху. Азірнуўся. Завал уверсе за маёй спінаю пагрозліва прагінаўся.

|< Пред. 353 354 355 356 357 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]