Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 357 из 453



Сапраўды, слабым суцяшэннем было тое, што яны, калі яны былі, не ведалі пра існаванне суседніх камер і што таму мы не задыхнуліся і не былі мёртвыя ўжо, схаваныя абвалам.

Наша ўдача азначала толькі больш павольную смерць. І калі мае кашмары неслі ў сабе хаця зерне праўды — ну што ж, у таго, што было пахавана тут рознымі людзьмі, будзе цяпер чатыры вартаўнікі.

— Нічога, нічога, Сташка, — сказаў я. — Ну кінь, кінь. Усё яшчэ будзе не так дрэнна. Мы прыдумаем нешта, каб выбрацца. Мы, урэшце, спалім на апошняй свечцы нешта з адзення. Няўжо не знойдуць хаця па струменьчыку дыму? Ды знойдуць, знойдуць.

— Не суцяшайце мяне, — ціха сказала яна. — Тут сотні жыццяў, могуць быць сотні дымоў з комінаў. Хто зверне на іх увагу?… Не, трэба глядзець праўдзе ў вочы. Гэта — канец.

Плечы яе закалаціліся. Мне здалося, што яна плача, што ўвогуле ўся яе маленькая постаць ёсць жывое ўвасабленне адчаю.

— Не плач, — сказаў я і пагладзіў яе па галаве. Па гэтых цудоўных валасах колеру чырвонага дрэва з золатам, якія ніхто на свеце — а я першы — не наважыўся б назваць рыжымі. Ды яны й не былі такія.

— Я не плачу, — нечакана цвёрдым і нават сухім, можа, ад безнадзейнасці, голасам сказала яна. — Мне крыўдна іншае.

— Што?

— Цяпер ужо можна сказаць. Бо ўсё адно нічога не зменіцца.

— Што такое? — аднымі вуснамі спытаў я.

— Мне крыўдна, што ты не заўважыў. Не заўважыў, што я ледзь не з самага пачатку кахаю цябе…

— Кінь, — сказаў я. — Гэта я, гэта я не хацеў, каб ты заўважыла.

|< Пред. 355 356 357 358 359 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]