Страница:
359 из 453
Дуднеў, як з-пад зямлі, і раптам далятаў так ясна, нібы з некалькіх метраў пад адкрытым небам.
— Сташка, чуеш?
Мабыць, яна не чула. Мабыць, яна спала ці проста знаходзілася ў прастрацыі.
— Дзядзька! — як камарыны спеў, гучаў аднекуль голас.
І тут жа нібы выбухаў у павуцінні катакомбаў:
— Я зараз!
І зноў, як праз вату:
— Зараз.
Што гэта было? Галюцынацыі? Так хутка? А ўрэшце, чаго і чакаць ад гэтага кавалка зямлі, спрадвеку атручанага нянавісцю, вераломствам, подласцю, смяротным жахам і самой смерцю.
Апошняя свечка ўжо напалову згарэла. Паблекнула плямка святла ў атворы. Нічога. Цяпер ужо скора. Шэры, чорны камень вакол, камень здрады і забойства вып'е нас.
Мне здалося, што мы тут не адны, што нечы невядомы позірк спынены на нас. Я прыўзняў галаву, стараючыся не паварухнуцца, не патрывожыць дзявочай галавы на маіх каленях…
…З атвора, перасечанага крыж-накрыж кратамі, глядзеў на мяне чалавечы твар. Глядзеў з уважлівай і, можа, мне здалося, нядобрай пільнасцю. Блішчалі вочы, вялікія-вялікія ў цёмных правалах вачніцаў. Колер скуры ад святла свечкі там, за мурам, быў пергаментна-жоўты, мёртвы. І на тонкіх, заўсёды такіх прыемна-з'едлівых, лісіных вуснах была халодная, зларадна-здзеклівая, абыякава-вывучаючая ўсмешка.
Ксёндз Леанард.
Глядзеў і толькі што не зламоўна, але затое злавесна, як крумкач патопу*, калі гэты патоп пачаў спадаць, адкрываючы вачам Ноевым і яго, крумкачыным, трупы дапатопных людзей і з
|< Пред. 357 358 359 360 361 След. >|