Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 372 из 453

Ледзь прагнутаю чашай, аліўкава-серабрыстай пад поўняй, ляжала перад намі паверхня гарадзішча, адакрэмленая ад астатняга свету ценем ад валоў.

— Месячны кратэр, — сказала яна.

— Станіслава, ты не перадумала?

— Аб чым?

— Не раскайваешся?

— У чым?

— У тым, што сказала ўчора.

— Не, — ціха сказала яна. — І думаю, што не буду каяцца. Да самага канца.

— І я. Да самага канца. Усё адно блізка ён будзе ці далёка. Толькі я не ведаю, чым я заслужыў ад бога такое.

— А гэтага нічым не заслугоўваюць.

— Ні абліччам, ні маладосцю, ні ўчынкамі, ні нават вялікімі справамі.

— Часам. Калі такое ўжо і без таго з'явілася. А яно прыходзіць проста так.

Я ўзяў яе далоні ў свае. Потым у маіх пальцах апынуліся яе локцікі, потым плечы.

Я прыцягнуў яе сабе на грудзі, і так мы сталі, злёгку пагойдваючыся, нібы плылі ў нерэальным месячным зарыве.

Пасля, праз незлічоныя гады, я адпусціў яе, хаця гэты свет поўні быў сведкам таго, як мне не хацелася гэтага рабіць.

— Бывай, — сказаў я. — Да заўтра.

— Да заўтра.

— Што б ні здарылася?

— Што б ні здарылася з намі ў жыцці — заўсёды да заўтра.

— Баюся, — сказаў я. — А раптам нешта непапраўнае?

— Усё адно да заўтра. Нічога такога няма, каб адабраць у нас вечнае «заўтра».

Ногі самі неслі мяне па схіле. Я здатны быў біць нагамі, як жарабя пасля зімовай стайні. Усё нутро нібы захлыналася, да краёў перапоўненае радасцю.

Была, аднак, у гэтай радасці адна халодная і разважлівая жылка ўпэўненасці.

|< Пред. 370 371 372 373 374 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]