Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 381 из 453

Прывязаныя да архіваў… То ж бо ты тады на станцыі, Высоцкі, так на дзядзьку ў піжаме псіхануў. Сапраўды, едзе сабе куды хочаш, а ты, «тубылец», вымушаны на месцы сядзець, дрыжаць і чакаць на вынікі. Дый дзіўна, што чалавек не ведае, дзе ягонага брата расстралялі, у Кладна ці ў Беластоку. Больш усё ж на Кладна чуткі кажуць. І прозвішча на помніку чорным па белым.

— Якую справу з Лапатухам? — нібы нічога пасля ўпамінавення аб ім не слухаў, спытаў Высоцкі.

— А вы думалі, што калі ён замак за сваю крэпасць лічыць, вас штодня бачыць і падсвядома пабойваецца, і напускае на сябе большую дурыну, чым на самай справе, то ён можа нейкі там патаемнічак уладкаваць. Для вернасці вы тады ноччу ў вежы і мур ламалі. У падазроным для вас месцы.

— Разумны ты чалавек, Косміч, — з млявай пагрозай сказаў Высоцкі. — Разумны. Толькі ты, як поляк, мондры по шкодзе. Спахапіўся позна.

— Так. Я ведаю. Але не думаю, каб вы дужа выйгралі ў часе. Не толькі вас тут нешта трымае. Трымае тут сёе-тое і яшчэ аднаго чалавека.

— Загадкамі гаворыш, — сказаў Ганчаронак.

— Але.

— Ну, далей, — сказаў Высоцкі.

— Пра спробу ўзлому маёй кватэры, пра «маю» запіску да Мар'яна я казаць вам нічога не буду. І без таго доўгі сказ. Не ведаю таксама, што вас вяло да другой вежы? Пэўна, лагічны працяг, праекцыя на будучае, маіх учынкаў. Але трэцяй вежай я вас на хвіліну збіў з панталыку.

— Ненадоўга, — сказаў Высоцкі.

— Правільна. Іначай вы б мне там магілу не ладзілі.

|< Пред. 379 380 381 382 383 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]