Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 380 из 453

Хіба табе не цікава, да чаго ён там дадумаўся? Хай балбоча. Далёка ён сваіх ведаў не данясе. А нам цікава будзе ведаць, чаму ён западозрыў. Я ўжо не дужа разумным выглядаў, а пра цябе й казаць няма чаго. Настолькі тупая жывёліна, што падазрэнняў не павінна было быць.

Ганчаронак палез рукою ў кішэнь.

— Кінь, — сказаў Высоцкі, — нож ты добра кідаеш, але яго праз кішэнь, як кулю, скажам, не кінеш. Сядзі і слухай.

— Часта трапляўся ты мне, Тодар, на дарозе. Часам ноччу. І скакаў цераз канаву, поўную вады, каб малую патрэбу справіць. А нашто?

— А на тое… Сустрэліся тут з адным…

— А да гэтага, на другой дарозе, пра «страшныя яйкі» размаўлялі? — Я спадзяваўся толькі, што хлусня і дапушчэнні, збудаваныя на пяску, не занясуць мяне ўбок.

— Ч-чорт.

— Полем вы адтуль ішлі, каб вярнуцца іншай дарогай, чым той.

Хто «той» было для мяне цёмнай ноччу, як многае і многае ў гэтай справе. Многае, аб чым я ўжо ніколі не даведаюся. Але я павінен быў удаваць, што мне вядома куды болей, чым на самай справе (толькі б не перагнуць!), і таму нават брахаць з большай ці меншай доляй верагоднасці.

— Вы спяшаліся. Тым болей што тады, падчас дарогі на станцыю, у грузавіку, я прабалбатаўся, што звязваю ўсё, што адбываецца, не толькі з тым скарбам, але і з падзеямі перад уцёкамі немцаў. Тут ужо трэба было і справу з Лапатухам неяк давесці да ладу (дуэль ліхтароў), а заадно і са мной, калі ўжо ноччу палез у вежу, трапіўся пад руку. І ўцякаць нават не было як.

|< Пред. 378 379 380 381 382 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]