Страница:
382 из 453
Тады б апошняй ахвярай быў бы не я, а Лапатуха. Надта вам словы лекара не спадабаліся, што той Людзвік можа ачомацца, апрытомнець… Так, многае адбывалася. Шмат аб чым я не ведаю, шмат аб чым не ведаеце і вы.
«Цягнуць болей няма чаго. Ды я і стаміўся. Дужа стаміўся духам. Хутчэй бы, сапраўды, канец. Доўжыць гэтую камедыю няма ані сілы, ні жадання».
— Вас так ці іначай спаймаюць. Рана ці позна. І тады ўсе будуць адпомшчаныя. І я таксама.
— Ды не, — сказаў Высоцкі, — пакуль тое, дык гэта перад намі адкрыты шлях. І калі мы возьмем усё ў свае рукі — малойчыкі накшталт вас не спатрэбяцца.
— Некаторыя і раней казалі тое самае. Дзе яны? Але як гэта, на агульнае няшчасце, і здарыцца — вось толькі тады мы па-сапраўднаму і спатрэбімся. Нават тыя, каго зараз не дужа бяруць усур'ёз (з розных бакоў), аматары і знаўцы «справы».
— Гэта яшчэ чаму? — уеў Ганчаронак. — Пакуль мы тут гаспадары. І з часам будзем гаспадарамі поўнымі. У нас здаровы сэнс.
— Не будзеце, — быў я амаль спакойны. — Думаеце, божыя і чалавечыя законы адмененыя на карысць гэтага кутка ці якога-небудзь іншага на зямлі? Толькі таму, што мы нарадзіліся тут? А нейкі там Гітлер у Германі? А Ўласаў у Расеі? Не, гэтыя законы нідзе не адмяняюцца. Карабель ваш дужа стары і зараз ляціць на рыфы.
— То што ж нам, бедным, рабіць? — у фальшывай скрусе спытаў Высоцкі.
— А трэба было вучыцца з дзяцінства сумленнасці, якая ў тым моры жыцейскім замест навігацыі. Вывучыць яе, і жыць, і плысці сабе.
|< Пред. 380 381 382 383 384 След. >|