Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 387 из 453

Бульба, што мы напяклі, была з'едзена, хаця й была апошняя, а не першая, асенняя.

Усё адно было смачна. Ды яшчэ з буйной кухоннай соллю.

І зоры над галавой. І сябры вакол. І вочы ўсіх глядзяць у адзін на ўсіх агонь.

— Проста паскудныя тварыны, — азваўся ўрэшце я, ужо амаль супакоены.

— Во, — сказаў Адам, — каб гэта Клепча чуў, ён бы адразу няўхільна і пранікнёна прамовіў: «Нешта я ані разу не чуў ад вас слоў «свядомы» і іншых».

— А ты паступай свядома, — у тон яму азваўся я, — а не плявузгай. А то свядома мянціць языком і без цябе шмат аматараў.

— А ён адразу да твайго дырэктара, — усміхнуўся Шчука. — І скажа, што не месца сябру Космічу ў дружных шэрагах навукі, бо ён дае іншым выспятка ў азадак.

— Хопіць, — мне ўжо самому стала моташна ад тэмы. — Закурым, ці што?

Хілінскі павучальным тонам сказаў:

— Хто не курыць і не п'е — той здаровенькі памрэ.

Я застыў з пачкам цыгарэт у руцэ. Зноў нешта нібы раптоўна стукнула ў маю свядомасць. Але што? Гэтага я так і не мог да канца зразумець. А тут і Адам сваім пытаннем досыць недарэчы парушыў маю сабранасць.

— Як ты дайшоў да сваіх вывадаў?

— Цьху. Зноў сканцэнтравацца не далі. Тут дзіўнае не тое, што я дайшоў, а што столькі рэчаў старонніх маю думку адцягвала ўбок, а я, нягледзячы ні на што, усё ж здагадаўся. Як вы кажаце, «дайшоў». Сапраўды, з чаго ўсё пачалося? Ага, здаецца, так.

— Аднойчы мне проста стукнула ў галаву… Ну, нібы раптам сумясцілася несумяшчальнае.

|< Пред. 385 386 387 388 389 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]