Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 388 из 453

Смерць, пакаранне смерцю двох братоў Высоцкага. Калі яны адбываліся? З чым супалі?

— Ну, прысуд Крыштофу Высоцкаму гэта, здаецца, канец жніўня, — сказаў Шаблыка. — Ці сярэдзіна.

— А што першага верасня адбылося?

Паэт з мордай каўбоя і такімі самымі манерамі ціха кінуў:

— Вайна.

— Ну вось. Маглі замарудзіць? Маглі.

— Мацыеўскі выехаў.

— І мог не даехаць. Або падумаць, што перад тварам вечнасці… адзін нейкі.

— Ясна, — сказала Сташка.

— Трубіць яму ўрачысты марш, — сказаў Сядун.

— Маршы — паскудства, — сказаў раптам Мультан. — Не люблю маршаў. Дрэнь. Што ваенны, што вясельныя. Усё адно бойка будзе. І невядома яшчэ, якая будзе страшнейшая. З ворагам ці з бабай. Так што мне нават дзіўна, з чаго гэта некаторыя (няўлоўны позірк у мой бок) самі ў мех лезуць.

— Ваісціну, — падтрымаў яго Вячорка. — Так ужо я кавалерам зайздрыў. Думаю, вось разумныя людзі.

— А далей? — спытаў Шчука.

— А калі быў арыштаваны і асуджаны Ўладак Высоцкі? Мы ведаем, першыя два гады ён недзе па-за Кладна. Пасля з'яўляецца. Служыць у пашпартным аддзеле ці як там. Гэты час супадае з тым, калі была разгромлена арганізацыя, у якую ўваходзіў наш цяперашні… Словам, Леанард Жыховіч. Яго не схапілі — лішні повад для дурнога майго падазрэння. А ён і асеў тут, каб сачыць за ўсімі, хто цікавіцца замкам. Пыталі ў яго?

— Так, кажа, што была размова з нейкім членам арганізацыі аб Альшанцы і гэтак далей. Той, здаецца, таксама не трапіў у гестапа.

|< Пред. 386 387 388 389 390 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]