Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 398 из 453

І ўвесь іхні жах адзін за аднаго і за сябе, і безнадзейнасць апошніх імгненняў раптам успляснуліся і затапілі ўсю маю бедную існасць.

Жахлівы старадаўні цынізм нібы самкнуўся з бяздоняй цынізму сённяшняга, таго, бязлітаснага, у цісках якога біўся я і гэтыя людзі ўсе гэтыя беспрасветныя месяцы.

Два. Абняўшыся?

Я ведаю, як вы зараз паглядзіце на маё апавяданне.

Меладрама? Гамлет з чэрапам? Шкілеты флінтавых ахвяр на «востраве скарбаў»? Баярын Орша?

Дудкі, каб вам ніколі не бачыць таго, што ўбачыў я і ўсе яны!

Таму што быў там адзін штрых, ад якога я доўга не мог адчуваць сябе поўнасцю жывым. Ад якога дагэтуль, калі ўспомню, прабіраюць дрыжыкі. Агіды да некаторых з пароды людской. Той апошні жах, за які выдумшчыкаў такіх меладрам паложана, уласна кажучы, біць па мордзе.

Пад тазавымі касцямі жанчыны ляжалі тонкія, як курыныя, жалкія костачкі.

…Дзіцяці, якое так і не нарадзілася.

…Валюжыніч у цемры кладзе руку на плячук жанчыны.

— Нічога. Мы сустрэнемся. Мы вечныя. Няма мяжы шэсцю нашаму па зямлі.

«Не. Мы выйдзем, мы выйдзем адсюль, Ганна Гардзіслава. Мы выйдзем адсюль, Сташка».

Хістаючыся, я выбраўся наверх, адышоў як мага далей і сеў на траву, нібы мне падсеклі ногі. З мяне было досыць.

Як праз вэлюм, я пазнаваў Сташку, Хілінскага, ксяндза.

Я стрымліваўся ад мата, толькі ўважаючы на гэтых трох. Ён нічым ужо не мог дапамагчы, я ведаў, што вось пралом у вежы, вось чорнае зеўра атвора, а там, унізе, яны. Трох. І я нічым ужо не дапамагу.

|< Пред. 396 397 398 399 400 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]