Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 408 из 453

Ці варта было іх саміх усё тое, што яны вартавалі?

— А што ў новым замураванні?

— Не ведаю. Мабыць, нарабаванае камандай Розенберга (зноў жа каштоўнасці, карціны, іншае такое). І, відаць, тое, што апошні Альшанскі разам з немцамі тады закапаў, дый не вярнуўся.

— Дык, можа, і паперы ягоныя там? — спытаў ксёндз.

— Можа, і там. І, вядома, архіў.

— Ну, гэтым будзем займацца не мы, — сказаў я. — І, магчыма, нават не Шчука.

Ксёндз гнутка, нібы ніводнай костачкі ў ягоным целе не заставалася, устаў.

— Бывайце, — сказаў ён. — Ты заўтра едзеш, Косміч?

— Мабыць, так.

— А вы, Станіслава?

— Ну, мне яшчэ тут работы і работы.

— Та-ак… То не губляйце адзін аднаго. Згубленага не знойдзеш. Хто ўжо хто, а я ведаю. А з вамі да заўтра, Антоне.

І, абыходзячы касцёл, павольна пайшоў у бок, плябаніі. Страшэнна самотны на гэтым пустынным касцельным двары.

— Мы не будзем губляць адзін аднаго? — спытала яна.

— Не будзем, калі ты ўжо так. Сапраўды, нічога няма лягчэй, як згубіць.

Мы не глядзелі ні ў бок касцёла, ні ў бок замкавых прысад. Мы глядзелі на поўдзень, дзе ўздымаліся адзін за адным — і ўсё вышэй і вышэй — зялёныя, сонечныя, як самое жыццё, узгоркі.



РАЗДЗЕЛ Х БЫВАЙ!



Не думаю, каб калі-небудзь яшчэ міліцыю з Альшан праводзілі такім скопам і такім лікаваннем. Хіба што тады, калі разгромлена была пасля вайны банда Боўбеля, а сам ён, як лічылі, загінуў.

Дорага абышлася потым людзям гэтая «загібель».

|< Пред. 406 407 408 409 410 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]