Страница:
409 из 453
Але хто ж мог бачыць у сціплым Ганчаронку тую поскудзь. Шчука быў адзін з нешматлікіх, хто выслізнуў з ягоных кіпцюроў, дый то не бачыў «пагрозу наваколля» ў вочы.
Цяпер уся наша «кампанія» стаяла каля нашага «рафіка» і абменьвалася апошнімі цікавымі заўвагамі наконт нядаўняга і даўняга агульнага мінулага.
Археолагі ў поўным складзе, цвярозы, як шкельца, Вячорка, Мультан са сваімі малымі. Гэты, як заўсёды, балбатаў нешта ўдзячным слухачам.
— Дык я і кажу. Кундаль мой прызвычаіўся, каб яму здароўе, рыбу лавіць. І дахаты насіць.
— Гэ, дзеду, — торгаў яго Стах, — ведаем мы, як ён яе ловіць. Ты ўжо не фаліся.
— А як? Як?
— З куканаў ва ўсіх суседскіх рыбакоў здымае, — сцвярджаў бязлітасны Стах.
— Ну, скажаш. Мо і Васілька сведка?
— Та-а. Ён і яйкі крадзе. Я ж нічога нікому не кажу.
Вячорка брахаў сваё:
— У мяне суседа пры немцах стараста дужа часта на лупцоўку пасылаў. За бабу помсціў. То той нашыў сабе на азадак, на порткі спадыспаду, кажушаную латку. Портак не здымалі, бо параўнанне не на карысць старасту было.
— Ай, Чэсевіч, брэшаш, — гэта Шаблыка.
— Праўду кажу. Але аднойчы даведаліся, то порткі загадалі зняць, і тут ужо й латка не дапамагла… Пасля ён старасту таго стрэліў.
Рагочуць Шчука і ксёндз.
— То і мяне падазраваў? — у Жыховіча на вачах слёзы ад смеху. — То чаго не сачыў?
— А ён, — ківок у мой бок, — і збіраўся. «Прасачыць бы, думае, за ім». І тут жа сам сабе адказаў: — Як.
— «Прасо-очыш.
|< Пред. 407 408 409 410 411 След. >|