Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 410 из 453

Ну,выйшаў ксёндз, зайшоў — гэта прасочыш. А вось хто да ксяндза пайшоў? Ты ж на цвінтары станеш, а не ляжаш пад яго дзвярыма. Як Ас».

— Ну, Холмс. І падумаць, што я тады над студняй уратаваў яму жыццё. І, шчыра кажучы, — гэта самая кепская справа, якую я калі-небудзь у жыцці зрабіў.

Гэта былі яны, мае людзі, маё кола, свет, у якім было не страшна, а лёгка жыць. І нават іхняя гаварлівасць у апошнія гэтым разам хвіліны з імі была даравальная, бо мы звыкнуліся адно з адным.

Маўчалі, праўдзівей, гаманілі ціха, толькі Сташка з Хілінскім. І па тым, як яны раз-пораз паглядалі на мяне, можна было здагадацца, аб чым ішла ў іх гаворка. Сташка была сумная і ціхая і болей ківала галавой у адказ на словы суседа.

— А Велінец — гумарыст, — залівалася чамусьці Тарэса.

— Добры сабе гумарыст, — бубнеў Сядун, — гэта ён з дзеўкамі гумарыст. А тады, у лагчыне… У яго ж за вонкавай кволасцю сіла. Ды гнуткая, як сталёвы прут, сціснутая, як спружына.

— Ты, пане Змагіцель, дзіўна разумееш свае адносіны з людзьмі, — удавана сердаваў Шчука. — Думаеш, чаму столькім ты насаліў, чаго яны гыркаюць нават на твой цень.

— Гэта не трубныя словы, — вельмі сур'ёзна і ціха сказаў «каўбой». — Жыццё маё сапраўды, а не з трыбуны належыць грамадству. І пакуль я жыву — мая прывілегія рабіць дзеля гэтага грамадства ўсё, што ў маіх сілах. Падабаецца гэта некаторым ці не. А я хачу дзеля яго поўнасцю знішчыць сябе да моманту, калі памру.

— Развітвайцеся, — сказаў Хілінскі, — час.

|< Пред. 408 409 410 411 412 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]