Страница:
420 из 453
Не ў якасці гасцей, вядома, запрошаных, а ў якасці кароннага далікатэсу.
— А ўпэўненасць таму, што я дэтэктывы таксама часам чытаю. Схема адна: пратакол допыту, ордэр на вобыск, які праводзіць лейтэнант. Яго старэйшы калега ў гэты час у машыне праз тэлефонную трубку наводзіць патрэбныя спраўкі аб іншай машыне (марка, прыватная, колеру суніцаў з малаком, едзе па вуліцы імя Пілата, вадзіцель такі і гэтакі). Прыблізны раён і вуліца. Участковы атрымоўвае прыкметы — і праз некалькі дзён адрас вядомы… Ну, тут запрос у цэнтральную картатэку. Праз тыдзень палкоўнік мае біяграфію злачынца з турмой, амністыяй, характарыстыкай… А далей як па масле. Спынілі: «Рукі ўгору!» Пры спрытным злачынцу — перастрэлка.
Закурыў:
— Нічога гэтага не будзе. І перастрэлкі таксама. Бо — досыць стандартаў. І ўвогуле, мне ўсё абрыдла, калі я пачаў бачыць, чым гэта ўсё канчаецца. А асабліва калі ўбачыў брыдоту запусцення на месцы дзеяння.
— Ну так, — сказаў я. — Адразу адпала ахвота прыдбаць кінутае там. Падумаеш, права — хай намінальнае — на валоданне выбаровай ямай.
— Вы што ведаеце? — сказаў ён з дакорам. — І што вы можаце ведаць аб маім стане. Стане сапраўды апошняга, які хоча хоць памерці пад сваім імем.
— А дарэмна. Выдуманае прозвішча Лыганоўскі было яшчэ не так, не да канца скампраметаванае, як ваша сапраўднае. Тут ужо вы пастараліся новае прозвішча ўсямерна запэцкаць.
— Як запэцкаць? Злачынствамі, вартымі нейкага гіцля? А іхнімі ўчынкамі я ганарыўся.
|< Пред. 418 419 420 421 422 След. >|