Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 43 из 453

Мне ж малако бабка носіць, я ж сам яго на кіслае раблю, на наша, вясковае. Мне ж ад гэтай кефірнай саладухі бляваць хочацца.

— Выліць можаш, — сказаў ён, засоўваючы бутэлькі ў партфель, каб рыльцы тырчалі вонкі. — Кіслае малако! Устойлівыя звычкі старога кавалера!

— Маскарад? — з іроніяй спытаў я. — Здурэў ты, Мар'яне, дзяцінішся ты, сукін сын.

— Ладна, — сказаў ён, беручы павадок, — ты сабе ідзі. Ідзі. Тупай.

Трывога ягоная, як ні дзіўна, перадалася і мне. Ведаў — глупства. А не трывожыцца не мог.

…Ля майго пад'езда Пахольчык высунуўся з тытунёвага кіёска:

— Бож-жа ж мой, сабачэнцыі якія! Звяры! А што б то магла быць за парода, то сказалі б вы мне ўжо?!

— Тыгравыя догі, — буркнуў Мар'ян.

— Ай-я-яй, што то бывае! І тыгра і сабака! І скажыце вы мне, як гэта іх павязваюць? Тыгра ж хаця й вялікі, а кот. Як жа ён з сабакам.

— Сілком, — сказаў Мар'ян.

— Дрэсіруюць, — і тут жа мне стала шкада старога: — Гэта проста масць у іх такая, тыгравая. Жартуем мы, дзядзька Герард.

— Ну, бог з вамі. Жартаваць не грэх. Гляджу, прагуляліся вы сёння, румянец здаровы. І добра, што кефір нанач п'яце. Здорава гэта — кефір.

— Яшчэ б, — сказаў я. — Ды яшчэ калі з віном.

Мы ўвайшлі ў пад'езд.



РАЗДЗЕЛ IV ПРА ЖАНЧЫНУ З МІНУЛАГА, АБЕЛЯЎ У АДСТАЎЦЫ, І ПРА ТОЕ, ЯК ЧЫТАННЕ ЕВАНГЕЛЛЯ НЕ ПРЫНЕСЛА АНІЯКАЙ КАРЫСЦІ, АКРАМЯ МАРАЛЬНАЙ



Калі Пташынскі пайшоў, я ўспомніў, што ўжо тры дні не магу дапісаць ліста бацьку.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]