Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 45 из 453

Так што, дазвольце далажыць, цалую цябе пяшчотна і застаюся твой пачцівы пляменнік

Антон»

Ф-фу-у! Вось жа і люблю я цётку, і гаварыць з ёю аднаасалода, а пісаць гэтыя словы, што сказаў бы вусна, — зарэз.

Я адклаў ліст, згасіў настольную лямпу. Зноў перагартаў «Кнігу» Пташынскага і надумаўся раптам, што не трэба яе пакідаць на вачах.

Нібы Мар'янава падазронасць заразіла і мяне. Таму я ўзяў цяжкі том і панёс да сакрэтэра.

У мяне мала старых рэчаў, не тое што ў Мар'яна, але нават Мар'ян зайздросціць майму сакрэтэру. А я ганаруся ім. Самы пачатак XIX стагоддзя. Вар'іраваны мясцовым прыгонным майстрам да непазнавальнасці ампір. І варыяцыі тыя зрабілі ампір, калі гэта толькі магчыма, яшчэ больш высакародным. Строгія формы, прадуманасць кожнай дэталі, разлічаная зручнасць і прыгажосць. Чорнае дрэва і самшыт, вельмі скупа інкруставаныя маціцай. І толькі адкінеш дошку — устае перад вачыма вясёлка: матылі над стылізаванымі палявымі кветкамі. Колькі я памучыўся, пакуль, ледзь не з груды ламачча, аднавіў яго.

Але галоўнае не гэта. Галоўнае — тайнік, які я сам выпадкова знайшоў толькі з год назад. Вось націскаеш на пласцінку ля замка, падаеш яе наперад, а пасля налева, і папаўзла ўбок задняя сценка аддзялення для папер. А калі пры гэтым націснуць на сярэдняга матыля — адкрыюцца бакавыя тайнікі, дужа ёмістыя.

Там можна хаваць лісты, дакументы і ўсё такое. Туды я зараз паклаў Мар'янаву кнігу. Не трэба, каб яе бачыла болыпая колькасць людзей, чым тое неабходна. Ну і потым у мяне «павялі» досыць многа кніг. Ад «Сатыра» Каханоўскага да «Віна з абудванчыкаў» Брэдберы.

|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]